wd wp Пошук:

ФК Сампдорыя

«Сампдорыя» (італ.: Sampdoria) — італьянскі футбольны клуб з горада Генуя. Клуб быў створаны ў 1946 годзе ў выніку зліцця двух існуючых спартыўных клубаў, карані якіх можна прасачыць да 1890-х гадоў, «Самп’ердарэнезэ» і «Андрэа Дорыя». «Сампдорыя» ў цяперашні момант гуляе ў Серыі А.

І назва каманды, і колеры кашуляў адлюстроўваюць адпаведныя прыкметы абодвух клубаў, як спалучэнне назваў і сіне-белыя і чырвона-чорныя колеры абодвух з былых клубаў. Свае хатнія гульні «Сампдорыя» праводзіць на стадыёне «Луіджы Ферарыс», які здольны змясціць 36 536 аматараў футбола[1]. Гэтую пляцоўку клуб падзяляе з яшчэ адным прадстаўніком горада клубам «Джэноа». Дэрбі паміж двума клубамі шырока вядома як Ліхтарнае дэрбі.

«Сампдорыя» атрымлівала скудэта толькі адзін раз у сваёй гісторыі, у сезоне 1990/91. Клуб таксама чатыры разы станавіўся пераможцам Кубка Італіі (1985, 1988, 1989 і 1994) і адзін раз перамагаў у розыгрышу Суперкубка Італіі. Іх самы вялікі еўрапейскі поспех прыйшоў, калі яны атрымалі перамогу ў Кубку ўладальнікаў кубкаў у 1990 годзе. Яны таксама дасягнулі фіналу Кубка еўрапейскіх чэмпіёнаў у 1992 годзе, дзе саступілі іспанскай «Барселоне» з лікам 1:0 пасля дадатковага часу.

Узімку 2002 года, калі «Сампдорыя» была на мяжы знікнення, уладальнікам клуба стаў прадпрымальнік Рыкарда Гаронэ. Яму ўдалося вярнуць каманду ў еўракубкі.

Па выніках сезона 2010/11 каманда заняла 18-ы радок турнірнай табліцы і выбыла з Серыі A, аднак ужо праз год вярнулася ў элітны дывізіён.

Найлепшымі ігракамі ў гісторыі клуба лічацца нападнікі Джанлука Віялі і Раберта Манчыні, паўабаронца Аціліа Ламбарда і брамнік Джанлука Пальюка.

Гісторыя

Раннія гады

Гімнастычны клуб «Самп’ердарэнезэ» быў заснаваны ў 1891 годзе, адкрыўшы сваю ​​футбольную секцыю толькі ў 1899 годзе. Таксама ў гэты час клуб імя «Таварыства Андрэа Дорыя» быў заснаваны ў 1895 годзе, ён амаль адразу засяродзіў сваю ўвагу на футболе.

Клуб «Андрэа Дорыя» не ўдзельнічаў у першых чэмпіянатах Італіі па футболе, якія былі арганізаваны італьянскай федэрацыяй футбола, замест гэтага яны гулялі ў спаборніцтвах, якія былі арганізаваны італьянскай гімнастычнай федэрацыяй. Клуб у рэшце рэшт усё ж такі ўступіў у розыгрыш футбольнага чэмпіянату ў 1903 годзе, аднак ігракі не маглі перамагчы ў ніводнай гульні да 1907 года, калі яны нанеслі паражэнне сваім мясцовым канкурэнтам — клубу «Джэноа» — з лікам 3:1.

Клуб не паказваў значных поспехаў, толькі ў сезоне 1910/11 ён аказаўся вышэй па турнірнай табліцы за такія клубы, як «Ювентус», «Інтэрнацыянале» і «Джэноа» ў розыгрышу свайго рэгіёна.

Пасля Першай сусветнай вайны, «Самп’ердарэнезэ», нарэшце, пачаў выступаць у розыгрышы італьянскага чэмпіянату, пасля таго як яны выкупілі правінцыйны даваенны клуб «Про Лігурыя». Такім чынам, «Самп’ердарэнезэ» і «Андрэа Дорыя» сустрэліся ў чэмпіянаце ў першы раз, «дарыянцы» атрымалі перамогу і згулялі ўнічыю (4:1 і 1:1), а таксама занялі другое месца пасля «Джэноа» ў розыгрышу чэмпіянату ў Лігурыйскай зоне, атрымаўшы, такім чынам, права ўдзелу ў нацыянальным раўндзе.

Склад

Станам на верасень 2022 года.

Пазіцыя Імя Год нараджэння
1 Італія Бр Эміль Аўдэра 1997
2 Аргенціна Аб Бруна Аміёнэ 2002
3 Італія Аб Тамаза Аўгела 1994
4 Іспанія ПА Гансала Вільяр 1998
5 Італія ПА Валерыа Верэ 1994
7 Сербія ПА Філіп Джурычыч 1992
8 Венесуэла ПА Томас Рынкон 1988
9 Італія Нап Мануэль Дэ Лука 1998
10 Італія Нап Франчэска Капута 1987
11 Германія ПА Абдэльхамід Сабіры 1996
13 Італія Аб Андрэа Конці 1994
14 Англія ПА Раналду Віейра 1998
15 Гамбія Аб Амар Колі 1992
18 Аргенціна Нап Ігнасіа Пусета 1995
Пазіцыя Імя Год нараджэння
19 Венесуэла ПА Тэласка Сеговія 2003
20 Англія ПА Гары Уінкс 1996
21 Калумбія Аб Джэйсан Мурылья 1992
22 Італія Бр Мікіта Канціні 1996
23 Італія Нап Манола Габ’ядзіні 1991
24 Польшча Аб Барташ Берашынскі 1992
25 Італія Аб Алекс Ферары 1994
27 Італія Нап Фабіа Квальярэла Капітан каманды 1983
28 Іспанія ПА Жэрар Епес 2002
29 Італія Аб Нікола Муру 1994
30 Італія Бр Нікола Равалья 1988
37 Францыя ПА Мехды Лерыс 1998
70 Італія ПА Сімонэ Трымболі 2002

Зноскі

  1. «www.genoacfc.it».

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Футбольныя клубы, заснаваныя ў 1946 годзе
Катэгорыя·ФК Сампдорыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбольныя клубы паводле алфавіта
Катэгорыя·Футбольныя клубы Італіі