wd wp Пошук:

Рыгор Аляксеевіч Разуваеў

Рыгор Аляксеевіч Разува́еў[2] (руск.: Разуваев Григорий Алексеевич; 23 жніўня 1895 — 12 лютага 1989) — вучоны ў галіне арганічнай хіміі, доктар хімічных навук (1946), акадэмік Акадэміі навук СССР (1966, член-карэспандэнт з 1958). Герой Сацыялістычнай Працы (1969).

Біяграфія

Нарадзіўся ў Маскве. Жыў таксама разам з бацькамі ў Ніжнім Ноўгарадзе і Серпухавае[3]. У 1907 годзе разам з маці вярнуўся ў Маскву і ў 1917 годзе скончыў 1-ю мужчынскую гімназію. Паступіў на фізіка-матэматычны факультэт Маскоўскага ўніверсітэта. У канцы другога курса пакінуў вучобу і пераехаў у Палтаўскую губерню, у сяло Карпілаўка[3]. Пасля ўсталявання Савецкай улады прыехаў у 1922 годзе ў Петраград і паступіў на трэці курс фізіка-матэматычнага аддзялення Петраградскага ўніверсітэта, які скончыў у 1925[2] годзе. Працаваў у Акадэміі навук СССР, з 1927 года ў Лабараторыі высокіх ціскаў У. М. Іпацьева, якая ў 1929 годзе пераўтворана ў Дзяржаўны інстытут высокіх ціскаў, дзе займаў пасаду намесніка дырэктара. Адначасова выкладаў і загадваў кафедрай у Ленінградскім тэхналагічным інстытуце і ўзначальваў Лабараторыю арганічнай хіміі Акадэміі навук[3].

У 1930—1932 гадах знаходзіўся ў замежнай камандзіроўцы і праходзіў стажыроўку ў Баварскай акадэміі навук (Мюнхен) у лабараторыі прафесара Г. Віланда. У 1932—1934 гадах займаў пасаду загадчыка кафедры атручваючых і выбуховых рэчываў Ленінградскага тэхналагічнага інстытута.

У 1934 годзе Р. А. Разуваеў быў арыштаваны і асуджаны па «Справе славістаў». Адбываў пакаранне ў Варкуце, пад Архангельскам, ва Ухце на радыевым заводзе. Быў датэрмінова вызвалены ў 1942 годзе без права пражывання ў Маскве і Ленінградзе.

У 1945 годзе абараніў кандыдацкую і доктарскую дысертацыі ў Інстытуце арганічнай хіміі Акадэміі навук СССР[3]. У 1946—1947 гадах займаў пасаду загадчыка кафедры арганічнай хіміі Горкаўскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Адначасова з 1947 года загадваў лабараторыяй арганічнай хіміі Навукова-даследчага інстытута хіміі пры Горкаўскім дзяржаўным універсітэце, у 1956—1962 гадах — дырэктар інстытута. У 1963 годзе ўзначаліў Лабараторыяю стабілізацыі палімераў Акадэміі навук СССР. У 1969—1988 гадах займаў пасаду дырэктара Інстытута хіміі Акадэміі навук СССР (Горкі).

Навуковая і грамадская дзейнасць

Аўтар навуковых прац па хіміі металаарганічных злучэнняў, арганічных пераксідаў, радыкальных рэакцый. Разам з М. М. Катонам адкрыў спосаб генерыравання свабодных аліфатычных радыкалаў, разам з Ю. А. Альдэкопам і М. А. Майерам рэакцыю ініцыіравання дэкарбаксіліравання дыацылатаў ртуці, прамую рэакцыю свабодных радыкалаў з ртуццю[2]. Пад кіраўніцтвам Р. А. Разуваева былі створаны спосабы атрымання ніткападобных монакрышталёў і слаістых плёнак германію і іншых паўправадніковых матэрыялаў.

Сярод апублікаванага:

Узнагароды і званні

Зноскі

  1. Разуваев Григорий Алексеевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. 1 2 3 БелЭн, 2001
  3. 1 2 3 4 5 6 7 8 Разуваев Григорий Алексеевич на сайце «Героі краіны»

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (32):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Лаўрэаты Ленінскай прэміі
Катэгорыя·Героі Сацыялістычнай Працы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Маскве
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Ніжняга Ноўгарада
Катэгорыя·Памерлі ў Ніжнім Ноўгарадзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Выкладчыкі Санкт-Пецярбургскага тэхналагічнага інстытута
Катэгорыя·Дактары хімічных навук
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Рэабілітаваныя ў СССР
Катэгорыя·Выпускнікі фізіка-матэматычнага факультэта Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя савецкай уладай
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1895 годзе
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 жніўня
Катэгорыя·Пахаваныя ў Ніжнім Ноўгарадзе
Катэгорыя·Памерлі 12 лютага
Катэгорыя·Хімікі СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы навукі і тэхнікі РСФСР
Катэгорыя·Памерлі ў 1989 годзе
Катэгорыя·Выкладчыкі Ніжагародскага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»