wd wp Пошук:

Рыгор Аляксеевіч Качаткоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Качаткоў. Рыгор Аляксеевіч Качаткоў (1 лютага 1904. вёска Шмялёўка, Цяцюшскі раён, Татарстан — 15 кастрычніка 1968) — беларускі акцёр

. Народны артыст Узбекістана (1946), народны артыст Беларусі (1954).

Біяграфія

Скончыў тэатральнае вучылішча пры Яраслаўскім тэатры драмы (1924). Працаваў у тэатрах Іванава, Валгаграда, Бішкека, Ташкента, Масквы, Вільні.

У 1941 годзе акцёр Ташкенцкага тэатра Чырвонай Арміі Сярэднеазіяцкай ваеннай акругі. З 1950 года — у Рускім драматычным тэатры Беларусі. Адначасова ў 1962—1967 гадах выкладаў у Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце.

Творчасць

Выконваў драматычныя і характарныя ролі. Артыстычны густ і мастацтва выкарыстання грыму рабілі яго вобразы натуральнымі і партрэтна завершанымі. Сярод роляў у Дзяржаўным рускім тэатры Беларусі: Калеснікаў і Карнілаў («Брэсцкая крэпасць», «Галоўная стаўка» К. Губарэвіча), Траян («Пад адным небам» А. Маўзона), Чарнуха («Што пасееш, тое і пажнеш» В. Палескага), Кент («Кароль Лір» У. Шэкспіра), Ягор Булычоў, Цыганоў («Ягор Булычоў і іншыя[ru]», «Варвары» М. Горкага), Мітрыч («Улада цемры[ru]» Л. Талстога), Шадрын («Чалавек з ружжом» М. Пагодзіна), Гадун («Разлом» Б. Лаўранёва), Сіпаты («Аптымістычная трагедыя[ru]» У. Вішнеўскага), Фаюнін («Нашэсце» Л. Лявонава) і інш.

Сям’я

У шлюбе з актрысай Матронай Кузьменка (1915—2003) меў дачку Наталлю Качаткову (нар. 1948), таксама актрысу.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Постаці Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага
Катэгорыя·Акцёры тэатра Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кінематаграфісты без IMDb
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Выкладчыкі Беларускай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Памерлі 15 кастрычніка
Катэгорыя·Акцёры Узбекістана
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Народныя артысты Беларускай ССР
Катэгорыя·Выпускнікі Яраслаўскага дзяржаўнага тэатральнага інстытута
Катэгорыя·Памерлі ў 1968 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Цяцюшскім раёне
Катэгорыя·Артыкулы пра тэатральных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Акцёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Акцёры Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1904 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 лютага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Асобы