wd wp Пошук:

Матрона Іванаўна Кузьменка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кузьменка. Матрона Іванаўна Кузьме́нка (23 сакавіка 1915, в. Краснаяр, Стэрлітамакскі раён, Башкартастан — 13 студзеня 2003) — беларуская актрыса, педагог. Заслужаны артыст Беларускай ССР (1955).

Біяграфія

Скончыла ў 1936 годзе Дзяржаўны інстытут тэатральнага мастацтва ў Маскве. Працавала ў тэатрах Фрунзэ, Ташкента, Валгаграда, Масквы, Вільнюса. У 1950—1976 гадах у Дзяржаўным рускім драматычным тэатры Беларусі. У 1978—1993 гадах выкладала ў Мінскім інстытуце культуры.

Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1947 года.

Творчасць

Выконвала драматычныя і характарныя ролі. Работам уласцівы натуральнасць, эмацыянальнасць, дакладнасць моўнай характарыстыкі. Сярод лепшых роляў: Надзея («Выгнанне блудніцы» І. Шамякіна), Марыя Васілеўна («Усяго адно жыццё» А. Маўзона), Даша («Брэсцкая крэпасць» К. Губарэвіча), Надзея, Малання («Варвары», «Дзеці сонца» М. Горкага), Анісся («Улада цемры[ru]» Л. Талстога), матухна Кураж («Матухна Кураж і яе дзеці[ru]» Б. Брэхта) і інш.

Сям’я

У шлюбе з акцёрам Рыгорам Качатковым (1904—1968) мела дачку Наталлю Качаткову (нар. 1948), таксама актрысу.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Артыкулы пра тэатральных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 сакавіка
Катэгорыя·Памерлі ў 2003 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Башкартастане
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Выкладчыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў
Катэгорыя·Заслужаныя артысты Беларускай ССР
Катэгорыя·Постаці Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кінематаграфісты без IMDb
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза тэатральных дзеячаў
Катэгорыя·Актрысы тэатра Беларусі
Катэгорыя·Памерлі 13 студзеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1915 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі ДІТМа