wd wp Пошук:

Наталля Рыгораўна Качаткова

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Качаткова. У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Васільева. Наталля Рыгораўна Васільева-Качаткова (24 чэрвеня 1948, Масква) — беларуская актрыса. Заслужаны артыст Беларусі (1990).

Біяграфія

Дачка М. А. Кузьменка і Р. А. Качаткова[1]. Скончыла ў 1971 годзе тэатральны факультэт Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута па спецыяльнасці «Актрыса драмы і кіно» (курс У. А. Маланкіна)[2]. Працуе ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Я. Купалы[1].

Пасля масавых фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, жорсткага разгону акцый пратэстаў, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, калектыў Купалаўскага тэатра 13 жніўня запатрабаваў спыніць гвалт у дачыненні да мірных грамадзян і выступіў за пералік галасоў з удзелам незалежных назіральнікаў. 17 жніўня ўладамі быў звольнены дырэктар тэатра Павел Латушка. 26 жніўня Наталля Качаткова разам з большасцю трупы і іншымі супрацоўнікамі тэатра звольнілася ў знак пратэсту[3].

Творчасць

Творчасць вызначаецца характарнасцю, імправізацыяй, адчуваннем ансамбля. Сярод роляў: Адэля («Ажаніцца — не журыцца» («Міхалка», «Мікітаў лапаць») Далецкіх і М. Чарота), Рузана («Вясёлы тракт» Б. Васільева), Люся («Вар’яцкае жыццё» С. Злотнікава), Малання («Дзеці сонца» М. Горкага), Пашлёпкіна («Рэвізор» М. Гогаля), Дзіяна («Курыца» М. Каляды), Федра («Валенсіянскія вар’яты[es]» Лопэ дэ Вэгі), Голда («Памінальная малітва» паводле Шолам-Алейхема), Нерына («Нежанаты мнагажэнец, або Залёты пана дэ Пурсаньяка[ru]» паводле Мальера)[1], Агата («Паўлінка» Я. Купалы), Куліна («Пінская шляхта» В. Дуніна-Марцінкевіча), Ткачыха («Ноч на Каляды[ru]» паводле М. Гогаля), Глушачыха («Людзі на балоце» паводле І. Мележа), Бабуля («Шабаны» А. Бахарэвіча), Хэлена («Юбілей ювеліра» Н. Мак-Оліф[en]), Эльза («Зямля Эльзы» Я. Пуліновіч[ru]) і інш[2].

Узнагароды

Заслужаны артыст Беларусі (1990). Уладальніца Нагруднага знака Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь «За ўклад у развіццё культуры Беларусі» (2005)[2].

Зноскі

  1. 1 2 3 В. А. Грыбайла. Качаткова Наталля Рыгораўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 8: Канто — Кулі. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8), ISBN 985-11-0035-8.
  2. 1 2 3 Наталля Качаткова
  3. Из Купаловского театра уволены 58 актеров и сотрудников Архівавана 3 верасня 2020.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Выпускнікі тэатральнага факультэта Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Маскве
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 чэрвеня
Катэгорыя·Заслужаныя артысты Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Постаці Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кінематаграфісты без IMDb
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1948 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Артыкулы пра тэатральных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Актрысы тэатра Беларусі