wd wp Пошук:

Руслана

Русла́на Сцяпа́наўна Лыжы́чка (укр.: Руслана Степанівна Лижичко; сцэнічны псеўданім — Руслана; нарадзілася 24 мая 1973, Львоў) — вядомая ўкраінская спявачка , палітык, танцоўшчыца, музычны прадзюсар , кампазітар , дырыжор, піяністка, радыёвядучая. У 2004 годзе Руслана перамагла ў конкурсе «Еўрабачанне 2004» з песняй «Дзікія танцы» (англ.: Wild Dances).

Біяграфія

Руслана нарадзілася і выхоўвалася ў Львове. Яшчэ дзіцём спявала ў гурце «Орион», а потым у дзіцячым ансамблі «Усмішка». Скончыла музычнае вучылішча і паступіла на дырыжорскі факультэт Львоўскай кансерваторыі. Прафесійна грае на фартэпіяна. У 1993 годзе Руслана і Аляксандр Ксенафонтаў (з кім яна пабралася шлюбам праз два гады) асноўваюць рэкламную студыю «Люксэн». Руслана агучвае шматлікія радыёрэкламы, у тым ліку кампаній Oriflame i Coca-Cola. У сярэдзіне 90-х бярэ ўдзел у некалькіх музычных праектах, перамагае на ўкраінскіх песенных конкурсах. У 1998 годзе Руслана выдае свой першы альбом «Імгненне вясны» (укр.: Мить весни), які набывае папулярнасць. У 1999 годзе Руслана ўдзельнічае ў запісе каляднага мюзіклу «Апошнія каляды 90-х» (укр.: Останнє Рiздво 90-x), які атрымвае ўзнагароду «Фільм году» ва Украіне. У 2003 годзе яе альбом «Дзікія танцы» (укр.: Дикі танці) ва Украіне быў прададзены тыражом больш як 100 000 асобнікаў і стаў плацінавым. 16 мая 2004 года Руслана перамагла ў музычным конкурсе «Еўрабачанне 2004», які праходзіў у Стамбуле (Турцыя) з песняй «Дзікія танцы» (англ.: Wild Dances).

Дыскаграфія

Альбомы

Сінглы

Зноскі

Спасылкі

Папярэднік:
Аляксандр Панамароў
Украіна на конкурсе песні Еўрабачанне
2004
Пераемнік:
Грынджолы
Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1973 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Музычныя прадзюсары Украіны
Катэгорыя·Удзельнікі конкурсу песні Еўрабачанне 2004
Катэгорыя·Члены партыі «Наша Украіна»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-спасылкай, перададзенай у Модуль:URL
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кантральта
Катэгорыя·Пераможцы конкурсу песні Еўрабачанне
Катэгорыя·Прадзюсары паводле алфавіта
Катэгорыя·Народныя артысты Украіны
Катэгорыя·Кампазітары Украіны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Украіна на конкурсе песні Еўрабачанне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 мая
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Львове
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі Украіны
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Львова
Катэгорыя·Кампазітары паводле алфавіта
Катэгорыя·Народныя дэпутаты Вярхоўнай Рады Украіны V склікання
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі паводле алфавіта