wd wp Пошук:

Oriflame

Oriflame Cosmetics S.A. (вымаўляецца Арыфлэйм) — касметычная кампанія, якая вырабляе сродкі па догляду за скурай твара, сродкі асабістай гігіены, парфумерыю і дэкаратыўную касметыку з натуральных раслінных інгрэдыентаў, біжутэрыю і аксэсуары. Галаўны офіс кампаніі зарэгістраваны ў Люксембургу. У красавіку 2013 года кампанія абвясціла аб планах памяняць рэгістрацыю з люксембургскай на швейцарскую, па месцы размяшчэння асноўных кіруючых функцый групы.[3]

Па дадзеных афіцыйнага сайта кампаніі, яна прадстаўлена ў 62 краінах свету[4], у больш чым палове з іх з’яўляецца адным з лідараў індустрыі прамых продажаў.[5] Кампанія прапануе сваю прадукцыю па каталогах. Мае знакі якасці еўрапейскага ўзроўню, якія прадстаўлены на апошняй старонцы кожнага каталога. Кампанія Арыфлэйм працуе метадам сеткавага маркетынгу з элементамі прамых продажаў.

Сваю назву кампанія атрымала ў гонар Арыфламы — Каралеўскага сцяга (арыфлама — лац.: Aureum — золата, лац.: flamma — полымя), які першапачаткова прадстаўляў запрастольную харугву і выкарыстоўваўся ў якасці баявога сцяга французскімі каралямі.

Гісторыя

Зноскі

  1. Oriflame, SDB share information OMX (англ.)
  2. http://investors.oriflame.com/files/press/oriflame/201302144974-1.pdf
  3. http://investors.oriflame.com/index.php?p=press&s=detail&afw_id=1278248&afw_lang=en
  4. http://www.oriflame.com/About_Oriflame Пра Арыфлейм
  5. http://www.oriflame.ru/aboutOriflame/contents/CompanyOverview.jhtml Архівавана 31 снежня 2009. Пра кампанію
  6. 1 2 3 Oriflame — natural swedish cosmetics Архівавана 23 мая 2013.
  7. ПРА КАМПАНІЮ
  8. 1 2 Oriflame вложит до 175 млн евро в строительство второго завода в России | Строй-Пресс. АСН-инфо & Строительный Еженедельник
  9. Aktieinformation

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Кампаніі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кампаніі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Кампаніі Люксембурга
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Кампаніі Стакгольма
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Кампаніі, заснаваныя ў 1967 годзе