wd wp Пошук:

Пятрусь Макаль

Пятрусь Макаль (25 жніўня 1932, в. Крушыняны, цяпер Беластоцкае ваяводства, Польшча — 31 жніўня 1996) — беларускі паэт, драматург, перакладчык.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. З 1944 разам з сям’ёй жыў вёсцы ў Саратаўскай вобл., у 1946 разам з маці пераехаў у Гродзенскую вобл., дзе скончыў сямігодку. У 1947 паступіў у Гродзенскі будаўнічы тэхнікум, але правучыўся 2 гады. Скончыў Гродзенскі педагагічны інстытут (1953). Працаваў супрацоўнікам абласной газеты «Гродзенская праўда». Служыў у Савецкай Арміі (1954—1956). Працаваў рэдактарам аддзела культуры і навукі часопіса «Маладосць» (1957—1960), вучыўся на Вышэйшых літаратурных курсах пры СП СССР (1960—1962). Потым працаваў загадчыкам аддзела літаратуры ў газеце «Літаратура і мастацтва» (1962—1963), рэдактарам рэпертуарна-рэдакцыйнай калегіі Міністэрства культуры БССР (1965—1966), памочнікам галоўнага рэжысёра па літаратурнай частцы Беларускага рэспубліканскага тэатра юнага гледача (1966—1975). З 1975 — літкансультант СП БССР. З 1978 — старшы рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура». У 1980—1983 — рэдактар аддзела паэзіі часопіса «Маладосць». З 1983 на творчай рабоце. Член Саюза пісьменнікаў СССР (з 1953).

Творчасць

Дэбютаваў вершам у 1949 (газета «Гродзенская праўда»). Аўтар зборнікаў паэзіі «Першы след» (1955), «Вятрам насустрач» (1958), «Вечны агонь» (1960), «Круглы год» (1964), «Акно» (1967), «Вершы» (выбранае, 1968), «Дотык да зямлі» (1975), «Поле» (1978), «Заручыны» (выбранае, 1979), «Смак яблыка» (1981), «Калыска долі» (1984), «Асенняя пошта лістоты» (1987), «Азбука любві» (1989), «Лагода» (1992), «Твар і душа» (1995). Для дзяцей выдаў кніжкі «Хлопчык будзіць сонца» (1966), «Песня згоды» (вершы, паэмы, казкі, 1983), «Чарадзейная скарбонка» (вершы, казкі, загадкі, 1987), «Я гатую абед» (паэма, 1989). У 1982 выйшлі Выбраныя творы ў 2-х тамах. Творы П. Макаля перакладзеныя на англійскую, нямецкую, іспанскую, польскую і інш. мовы.

Імкненне раскрыць духоўную змястоўнасць і складанасць жыцця, багацце перажыванняў сучасніка — асноўнае ў паэзіі П. Макаля. Ёй уласцівы метафарычна асацыятыўная вобразнасць, алегарычнасць, выкарыстанне сродкаў іроніі і сатыры.

У сааўтарстве з А. Вольскім напісаў п’есы «За лясамі дрымучымі» (1959, 1961, пастаўлена ў 1958) і «Марынка-крапіўніца» (пастаўлена ў 1963). Аўтар п’ес «Адчыніце, казляняткі!» (1972, пастаўлена ў 1970), «Дай вады, калодзеж!» (1974, паста ўлена ў 1971), «На ўсіх адна бяда» (1977, пастаўлена ў 1976), усе яны напісаны ў вершах паводле фальклорных матываў і ставіліся Беларускім рэспубліканскім тэатрам юнага гледача і іншымі тэатрамі краіны. Таксама аўтар лібрэта араторыі «Запрашэнне ў краіну маленства» (музыка Я. Глебава, 1974).

Займаўся перакладамі са славянскіх моў. Пераклаў зборнік сучаснай славацкай паэзіі «Татры пяюць» (1976), зборнік вершаў М. Валека «Крылы» (1978), А. Шасцінскага «Помню і люблю» (1978) і інш.

Прэміі і ўзнагароды

Бібліяграфія

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (26):
Катэгорыя·Постаці Беларускага рэспубліканскага тэатра юнага гледача
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Сакульскім павеце
Катэгорыя·Супрацоўнікі часопіса «Маладосць»
Катэгорыя·Драматургі Беларусі
Катэгорыя·Беларускамоўныя паэты
Катэгорыя·Перакладчыкі Беларусі
Катэгорыя·Памерлі ў Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Беларускамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Лаўрэаты літаратурнай прэміі імя Аркадзя Куляшова
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Паэты Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены Саюза пісьменнікаў СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1932 годзе
Катэгорыя·Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 жніўня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Супрацоўнікі выдавецтва «Мастацкая літаратура»
Катэгорыя·Памерлі 31 жніўня
Катэгорыя·Выпускнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы
Катэгорыя·Супрацоўнікі газеты «Літаратура і мастацтва»
Катэгорыя·Лаўрэаты літаратурнай прэміі імя Янкі Купалы
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў 1996 годзе