wd wp Пошук:

Крушыняны

Крушыня́ны (польск.: Kruszyniany) — вёска ў Сакульскім павеце Падляскага ваяводства Польшчы. Вёска ўваходзіць у склад гміны Крынкі. Адна з дзвюх татарскіх вёсак у Сакульскім павеце, іншая — Багонікі. Знаходзіцца за 3 км на захад ад беларускай граніцы.

Гісторыя

Кароль Ян ІІІ Сабескі аддаў татарам вёскі Крушыняны і Багонікі ў залік доўгу перад імі за ўдзел у вайне з туркамі, паводле ж легенды — за выратаванне ў 1683 годзе каралеўскага жыцця ў бітве пад Парканамі[ru][1].

У 19401945 гадах цэнтр Крушынянскага сельсавета Крынкаўскага раёна Беластоцкай вобласці БССР, з 20 верасня 1944 года — Бераставіцкага раёна Гродзенскай вобласці. 16 жніўня 1945 года перададзены ў склад Польскай Народнай Рэспублікі[2].

Насельніцтва

На сённяшні дзень у вёсцы пражывае каля 160 чалавек. Размаўляюць на польска-беларускай змяшанай гаворцы.

У 1980 годзе ў вёсцы пражывалі 289 чалавекі, з іх 33 — мусульмане, астатнія ж каталікі і праваслаўныя.

Славутасці

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Эўрапейскія беларусы. Джанэта Багдановіч, якая адрадзіла татарскую вёску і частавала брытанскага прынца
  2. Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  3. Narodowy Instytut Dziedzictwa: Rejestr zabytkow nieruchomych — wojewodztwo podlaskie.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Крынкі (гміна)
Катэгорыя·Населеныя пункты Падляскага ваяводства
Катэгорыя·Населеныя пункты Сакульскага павета