wd wp Пошук:

Пылюшнік

Пылю́шнік[4][5] (Thalictrum) — род кветкавых раслін сямейства Казяльцовыя (Ranunculaceae).

Батанічнае апісанне

Шматгадовыя травяністыя карэнішчавыя расліны вышынёй да 2,5 м. Сцябло прамастойнае, голае або аблісцелае. Лісце складанае, чаргаванае. Ніжняе лісце на чаранках, верхняе — сядзячае. Кветкі дробныя, шматлікія, у складаных суквеццях. Колер кветак белы, жоўты, ружовы, светла-бэзавы. Калякветнік складаецца з 4 (5) рана ападаючых лісцікаў. Формула кветкі:

P

4

A

G

5 − 8

_

{\displaystyle \ast P_{4};A_{\infty };G_{\underline {5-8}}}

\{\displaystyle \ast P_\{4\}\;A_\{\infty \}\;G_\{\underline \{5-8\}\}\}. Тычынкі шматлікія, даўжэйшыя за лісцікі калякветніка. Плод — шматарэшак.

Распаўсюджанне і экалогія

Расліны роду распаўсюджаны пераважна на тэрыторыі Паўночнага паўшар’я, таксама сустракаюцца у Паўднёвай Афрыцы. Не патрабавальныя да ўмоў[5]. Размнажаюцца насеннем і вегетатыўна[5].

Гаспадарчае значэнне

Дэкаратыўныя і лекавыя расліны

Віды

Асноўны артыкул: Віды роду Пылюшнік Паводле базы даных The Plant List, род уключае 157 відаў[6]:

Пылюшнік жоўты (Thalictrum flavum)
Thalictrum glaucum
Thalictrum delavayi
Thalictrum thalictroides

У базе даных The Plant List від Thalictrum thalictroides (L.) A.J.Eames & B.Boivin прызнаны сінонімам віду Anemonella thalictroides (L.) Spach[7].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. 1 2 Звесткі пра род Thalictrum у базе даных Index Nominum Genericorum Міжнароднай асацыяцыі па таксанаміі раслін (IATP).(англ.)
  4. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 129. — 160 с. — 2 350 экз.
  5. 1 2 3 Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
  6. Thalictrum (англ.) . The Plant List. Version 1.1. (11 кастрычніка 2013). Праверана 23 верасня 2016.
  7. Thalictrum thalictroides (англ.) . The Plant List. Version 1.1. (11 кастрычніка 2013). Праверана 23 верасня 2016.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з модулем Hatnote з чырвонай спасылкай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Казяльцовыя
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак