wd wp Пошук:

Пылюшнік жоўты

Пылю́шнік жоўты[3] (Thalictrum flavum) — від кветкавых раслін роду Пылюшнік (Thalictrum) сямейства Казяльцовыя (Ranunculaceae).

Назвы

Пылюшнік жоўты, вярэдаўнік, вяха.

Батанічнае апісанне

Батанічная ілюстрацыя з кнігі Яна Копса «Flora Batava», 1800—1934

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй да 1,5[3] м, з доўгім паўзучым карэнішчам. Сцябло прамастойнае, баразнаватае, галінастае. Лісце чаргаванае, тройчыперыстае. Часткі ліста шырокія, трохзубыя, з гладкім краем. Ніжняе лісце на чаранках, верхняе — сядзячае. Кветкі белавата-жоўтага колеру, з пяццю пялёсткамі, на кароткіх кветаножках, у суквеццях, утвараючых шчыльную мяцёлку. Плод — сядзячы арэшак яйцападобнай формы, з 6 рэбрамі і носікам.

Расліна ядавітая.

Распаўсюджанне і экалогія

Пылюшнік жоўты распаўсюджаны на тэрыторыі Еўропы, умераных абласцей Азіі і ў Алжыры[4]. Святлолюбівая расліна[5]. Мезафіт, гіграфіт, мезатроф, эўтроф[5].

Расце на вільготных і забалочаных лугах, па берагах вадаёмаў, у прыбярэжных і пойменных хмызняках і на ўзлесках. Цвіце ў чэрвеніліпені[3].

Гаспадарчае значэнне

Лекавая і дэкаратыўная расліна.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. 1 2 3 Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
  4. Taxon: Thalictrum flavum L. (англ.)  // Germplasm Resources Information Network (GRIN-Taxonomy)
  5. 1 2 Василисник жёлтый: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Казяльцовыя
Катэгорыя·Флора Паўночнай Афрыкі
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Расліны, апісаныя ў 1753 годзе
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Ядавітыя расліны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Лекавыя расліны
Катэгорыя·Дэкаратыўныя садовыя расліны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак