wd wp Пошук:

Пуцінізм

Пуцінізм (руск.: путинизм) — палітычная сістэма Расіі, якая склалася ў часы кіраўніцтва Уладзіміра Пуціна. Характарызуецца канцэнтрацыяй палітычных і фінансавых паўнамоцтваў у руках «сілавікоў» — цяперашніх і былых, якія паходзяць з сілавых структур, у асноўным з ФСБ, паліцыі, арміі.[1][2][3][4]

«Чэкісцкі захоп» расійскіх дзяржаўных і эканамічных актываў, як лічыцца, быў здзейснены групай бліжэйшых паплечнікаў і сяброў Пуціна, якія паступова ператварыліся ў вядучую групу расійскіх алігархаў і захапілі кантроль над фінансавымі, інфармацыйнымі і адміністрацыйнымі рэсурсамі расійскай дзяржавы і абмежавалі дэмакратычныя свабоды і правы чалавека.[5][6]

Тэрмін «пуцінізм» упершыню быў ужыты ў артыкуле Андрэя Піянткоўскага, апублікаваным ім 11 студзеня 2000 года ў «Советской России» і ў той жа дзень змешчанай на сайце партыі «Яблоко».[7][8]

Аляксандр Дугін у сваёй кнізе «Асновы геапалітыкі: Геапалітычная будучыня Расіі», якая значна ўплыла на расійскія эліты і ўласна на знешнюю палітыку Уладзіміра Пуціна, сцвярджаў, што Украіна павінна быць анексавана Расійскай Федэрацыяй, бо нібыта: «Украіна як дзяржава не мае геапалітычнага значэння, асаблівага культурнага імпарту або агульначалавечага значэння, геаграфічнай унікальнасці, этнічнай выключнасці, яе пэўныя тэрытарыяльныя амбіцыі ўяўляюць велізарную небяспеку для ўсёй Еўразіі і без рашэння праблемы „ўкраінскага пытання“, казаць аб кантынентальнай палітыцы наогул бессэнсоўна. Нельга дазволіць Украіне заставацца незалежнай, калі яна не будзе санітарнай мяжой, што таксама было б недапушчальна»[9], — што ўрэшце прывяло да расійска-ўкраінскай вайны[10].

Характарыстыка

Сацыёлагі, эканамісты і палітолагі падкрэсліваюць розныя асаблівасці гэтай сістэмы.

Характарыстыкі пуцінізму, вылучаныя публіцыстамі і журналістамі

Характарыстыкі пуцінізму, вылучаныя навукоўцамі

Ідэалогія

Палітолаг Андрэй Піянткоўскі лічыць пуцінізм «найвышэйшай і кульмінацыйнай стадыяй бандыцкага капіталізму ў Расіі». Ён лічыць, што «Расія не карумпаваная. Карупцыя — гэта тое, што адбываецца ва ўсіх краінах, калі бізнэсоўцы прапануюць чыноўнікам буйныя хабары за паслугі. Сённяшняя Расія ўнікальная. Бізнэсмэны, палітыкі, чыноўнікі — гэта адны і тыя ж людзі. Яны прыватызавалі багацці краіны і ўзялі пад кантроль яе фінансавыя патокі».[11]

Такіх меркаванняў прытрымліваецца і палітолаг Джулі Андэрсан, якая заявіла, што адзін і той жа чалавек можа быць і супрацоўнікам расійскай выведкі, і арганізаваным злачынцам, і бізнесменам. Яна таксама цытуе былога дырэктара ЦРУ Джэймса Вулсі, які сказаў: “Я быў асабліва занепакоены на працягу некалькіх гадоў, пачынаючы з майго знаходжання на пасадзе, узаемапранікненнем расійскай арганізаванай злачыннасці, расійскай выведкі і праваахоўных органаў, а таксама расійскага бізнесу. Я часта ілюстраваў гэты момант з наступнай магчымасцю: калі вы атрымаеце магчымасць завязаць размову з выразным, англамоўным расейцам, скажам, у рэстаране аднаго з раскошных гатэляў уздоўж Жэнеўскага возера, а ён апрануты ў касцюм за 3 000 долараў, і ён кажа вам, што ён кіраўнік расейскай гандлёвай кампаніі і хоча пагаварыць з вамі аб сумесным прадпрыемстве, то ёсць чатыры варыянты. Ён можа быць такім, за каго сябе выяўляе. Ён можа быць афіцэрам расійскай выведкі, які працуе пад камерцыйным прыкрыццём. Магчыма, ён з’яўляецца часткай расійскай арганізаванай злачыннай групоўкі. Але сапраўды цікавая магчымасць заключаецца ў тым, што ён можа быць імі усімі трыма.[12]

Па словах палітолага Дзмітрыя Глінскага, “ідэя ААТ «Расія» — ці лепш ЗАТ «Расія» — вынікае з расійскага лібертарыянскага анархізму, які разглядае дзяржаву як чарговую прыватную ўзброеную групу, якая прэтэндуе на асаблівыя правы на аснове яе незвычайнай сілы. «Гэта дзяржава, задуманая як „стацыянарны бандыт“, які навязвае стабільнасць шляхам ліквідацыі бадзяжных бандытаў папярэдняй эпохі». Напрыклад, у красавіку 2006 года прыватызацыя мытнай сферы выклікала абурэнне самога Пуціна, дзе бізнесмены і чыноўнікі «зліліся ў экстазе».[13]

Палітолаг Ірына Паўлава сцвярджала, што чэкісты — гэта не проста аб’яднанне людзей, якія аб’ядноўваюцца для экспрапрыяцыі фінансавых актываў. Яны маюць даўнія палітычныя мэты пераўтварэння Масквы ў «Трэці Рым» і ідэалогію «стрымлівання» Злучаных Штатаў.[14] Джордж Уіл падкрэсліваў нацыяналістычны характар ​​пуцінізму. Ён казаў, што «пуцінізм становіцца таксічным квасам нацыяналізму, накіраваным супраць суседніх народаў, і папулісцкай зайздрасці, падмацаванай нападамі дзяржаўнай улады, накіраванай супраць прыватнага багацця. Пуцінізм — гэта нацыянал-сацыялізм без дэманічнага элемента яго першаадкрывальніка…».[15] Паводле А. Іларыёнава, ідэалогія чэкістаў — гэта нашызм, гэта значыць выбарачнае прымяненне правоў.[16]

У 2010 годзе Пітэр Сусія быў адным з першых публіцыстаў, які адкрыта апісаў Пуціна як лідэра, які шчыра перакананы ў сваіх фашысцкіх каштоўнасцях як праведнага правадыра. Сусія пісаў: «Некаторыя гісторыкі і эканамісты адзначалі, што фашызм насамрэч з’яўляецца антымарксісцкай формай сацыялізму, асабліва таму, што ён выступае за класавае супрацоўніцтва і падтрымлівае канцэпцыю нацыяналізму — апошняе з’яўляецца чымсьці, што марксісты ніколі не маглі б падтрымаць. Марксіст не можа сесці ў самалёт і абляцець паўсвету, каб паспрабаваць атрымаць падтрымку для правядзення Алімпіяды ў тваёй краіне, нават у тваім родным горадзе. Але выпрабаваны і сапраўдны фашыст можа зрабіць гэта».[17][18]

У лютым 2021 года Уладзімір Пуцін звязаў сваю асабістую думку і ідэалогію з думкай Льва Гумілёва, заявіўшы, што ён таксама верыць у «пасіянарнасць», уздым і падзенне грамадстваў, як гэта апісвае гэтая тэорыя, і, у прыватнасці, што Расія была нацыяй «якая яшчэ не дасягнула найвышэйшай кропкі» свайго развіцця.[19][20][21]

Пуцінізм у Еўропе падтрымлівалі многія ультраправыя палітыкі, такія як Марын Ле Пен, Матэа Сальвіні, Віктар Орбан, Джорджыя Мелоні і ультраправая партыя «Альтэрнатыва для Германіі».

Зноскі

  1. Russia: Putin May Go, But Can ‘Putinism’ Survive? Архівавана 23 ліпеня 2008 года., By Brian Whitmore, RFE/RL, 29 August 2007.

  2. The Perils of Putinism Архівавана 4 ліпеня 2008 года., By Arnold Beichman, Washington Times, 11 February 2007.

  3. Putinism On the March Архівавана 14 лістапада 2020 года., by George F. Will, Washington Post, 30 November 2004.

  4. The Chekist Takeover of the Russian State, Anderson, Julie (2006), International Journal of Intelligence and Counter-Intelligence, 19:2, 237—288.

  5. The HUMINT Offensive from Putin’s Chekist State Архівавана 2 сакавіка 2022 года. Anderson, Julie (2007), International Journal of Intelligence and Counter-Intelligence, 20:2, 258—316.

  6. Piontkovsky, Andrey (11 January 2000). “Путинизм как высшая и заключительная стадия бандитского капитализма в России” (in ru). Советская Россия (Moscow) (3).

  7. Piontkovsky, Andrey. Путинизм как высшая и заключительная стадия бандитского капитализма в России(руск.) . Yabloko (11 студзеня 2000). Архівавана з першакрыніцы 15 May 2021.

  8. Dunlop, John (January 31, 2004). “Aleksandr Dugin’s Foundations of Geopolitics”. Demokratizatsiya: The Journal of Post-Soviet Democratization (Institute for European, Russian and Eurasian Studies (George Washington University)) 12 (1): 41. ISSN 1074-6846. OCLC 222569720. https://www2.gwu.edu/~ieresgwu/assets/docs/demokratizatsiya%20archive/GWASHU_DEMO_12_1/John%20Dunlop%20Aleksandr%20Dugin%27s%20Foundations%20of%20Geopolitics.pdfАрхівавана 7 чэрвеня 2016.

  9. Farmer, Brit McCandless. Aleksandr Dugin: The far-right theorist behind Putin’s plan (нявызн.), 60 Minutes (April 12, 2022). Праверана April 12, 2022.

  10. Review of Andrei’s Pionkovsky’s Another Look Into Putin’s Soul by the Honorable Rodric Braithwaite Архівавана 27 верасня 2007 года., Hoover Institute.

  11. (Congressional Statement of R. James Woolsey, Former Director of the Central Intelligence Agency, 21 September 1999, Hearing on the Bank of New York and Russian Money Laundering).

  12. Putin’s fight against corruption resembles matryoshka doll (нявызн.), Eurasia Daily Monitor, The Jamestown Foundation (22 May 2006).

  13. Badly informed optimists Архівавана 3 сакавіка 2016 года., by Irina Pavlova, grani.ru.

  14. George Will (нявызн.). www.jewishworldreview.com. Архівавана з першакрыніцы 15 June 2019.

  15. Suciu P., Kullman J. (2010). America’s Road to Fascism: From the Progressives to the Era of Hope and Change. ISBN 9780980656718. https://books.google.com/books?id=8DN6RAAACAAJ. Retrieved on 26 June 2020. 

  16. Ivan Ilyin, Putin’s Philosopher of Russian Fascism (нявызн.). The New York Review of Books (5 красавіка 2018). — «The proper interpretation of the “judge not” passage was that every day was judgment day, and that men would be judged for not killing God’s enemies when they had the chance. In God’s absence, Ilyin determined who those enemies were»  Архівавана з першакрыніцы 19 December 2019.

  17. What’s going on inside Putin’s mind? His own words give us a disturbing clue (нявызн.). The Guardian (25 лютага 2022).

  18. Putin made important statements at a meeting with media leaders. the main thing (нявызн.). tekdeeps.com/ (15 лютага 2021).

  19. Путин сделал важные заявления на встрече с главными редакторами. Главное (нявызн.). rg.ru (14 лютага 2021). Архівавана з першакрыніцы 13 Feb 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Удакладненне арфаграфіі
Катэгорыя·Палітыка Расіі
Катэгорыя·Палітычныя тэорыі
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы