.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}
Віктар О́рбан (венг.: Orbán Viktor; нар. 31 мая 1963, Секешфехервар) — венгерскі палітык, прэм’ер-міністр краіны ў 1998—2002 і з 2010 года. Орбан з’яўляецца старшынёй партыі ФІДЭС (Альянс маладых дэмакратаў).
У канцы 80-х быў адным з заснавальнікаў апазіцыйнай уладам ВНР партыі ФІДЭС, у 1990 быў упершыню абраны ў парламент. Упершыню стаў прэм’ер-міністрам у 1998 г. На выбарах 2010 года яго партыя ФІДЭС з партнёрамі атрымала большасць месцаў у парламенце з-за няўдалай эканамічнай палітыкі кіраваўшых краінай раней сацыял-дэмакратаў, новая кіруючая кааліцыя атрымала 263 месцы ў парламенце. Орбан быў афіцыйна прызначаны на новую пасаду 29 мая.
Віктар Орбан узначальваў кабінет міністраў Венгрыі ў 2010—2018 гадах. Перамога кіруючай кааліцыі на выбарах у 2018 годзе дала магчымасць яму стаць на чале ўрада чацвёрты раз. 10 мая 2018 парламент Венгрыі зацвердзіў Віктара Орбана на пасаду прэм’ер-міністра краіны на новы чатырохгадовы тэрмін[5].
Па веравызнанню кальвініст. Жанаты, мае пяць дзяцей.
![]() |
Віктар Орбан у Вікіцытатніку |
---|---|
![]() |
Віктар Орбан на Вікісховішчы |