wd wp Пошук:

Прустыт

Прызматычныя крышталі прустыту. Рэгіён Атакама. Чылі.

Прусты́т, рубінавае серабро[1], рубінавая падманка[1], сярэбраная падманка[1], чырвоная светлая сярэбраная руда[2], сангвініт[3] — мінерал класа сульфідаў, мыш’яковая сульфасоль серабра, Ag3AsS3. Назву прустыт атрымаў у гонар французскага хіміка Ж. Л. Пруста, выявіўшага, што існуюць асобна сурмяная и мышьяковая «чырвоныя сярэбраныя солі»[2]. Упершыню гэты мінерал апісаў у 1832 годзе французскі геолаг Ф. С. Беданаў (фр.: Beudant F. S.)[2].

У складзе прустыту прыкладна 65,4 % серабра, 15,2 % мыш’яку, 19,4 % серы[4]. Крышталізуецца ў трыганальнай сінганіі. Утварае зярністыя агрэгаты, крышталі прызматычнай формы, часам двайныя і трайныя зросткі. Крышталі маюць рубінава-чырвоны колер, паўпразрыстыя. Шчыльнасць 5,57—5,64[2] г/см³. Цвёрдасць 2—2,5 па шкале Моаса[2] Раствараецца ў азотнай кіслаце[2].

Распаўсюджванне і радовішчы

Прустыт мае гідратэрмальнае паходжанне. Трапляецца ў кальцытавых жылах. Гіпергенны прустыт утвараецца ў зонах акіслення сярэбраных радовішчаў. Сустракаецца ў жылах з свінцова-цынкава-сярэбранай мінералізацыяй[2]. Радовішчы ў Расіі (Усходняя Якуція, Прымор’е), Балівіі, Перу, Мексіцы, Канадзе, Чэхіі, ЗША, Германія (Рудныя горы і Шварцвальд[5]).

Выкарыстанне

Прустыт з’яўляецца рудой на серабро.

Зноскі

  1. 1 2 3 БелЭн, 2001
  2. 1 2 3 4 5 6 7 Систематика и классификация минералов, горных пород, метеоритов, окаменелостей // Кристаллов.net (руск.)
  3. Прустит // Ювелирное обозрение Архівавана 5 сакавіка 2016. (руск.)
  4. Прустит // КаталогМинералов. Ru (руск.)
  5. Прустит или «cветло-красная серебряная руда» // КаталогМинералов. Ru (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Мінералы серабра
Катэгорыя·Сульфіды (мінералы)
Катэгорыя·Мінералы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Мінералы мыш’яку