wd wp Пошук:

Шварцвальд

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

Шварцвальд (ням.: Schwarzwald — «чорны лес») — горны масіў у зямлі Бадэн-Вюртэмберг на паўднёвым захадзе Германіі.

Геаграфія

Распасціраецца з поўначы на поўдзень уздоўж Рэйна. Даўжыня каля 160 км, шырыня 35-60 км. Вышыня да 1493 м (г. Фельдберг). Складзены пераважна з гнейсаў, гранітаў і пясчанікаў. Вяршыні пакатыя, схілы абрываюцца да Верхнярэйнскай нізіны. Шыракалістыя і хвойныя лясы, лугі. Шмат маляўнічых горных азёр. Радовішчы руд урану. Каля падножжаў часта сустракаюцца мінеральныя крыніцы, што абумовіла наяўнасць курортаў, такіх як Бадэн-Бадэн або Бадэнвейлер. Ля Шварцвальда бярэ выток другая па велічыні рака Еўропы — Дунай.

Рэзерваты — Фельдберг, Шліфкопф і інш.

Гісторыя

Рымляне, якія валодалі гэтай мясцовасцю да IV стагоддзя н.э., называлі Шварцвальд Marciana Silva, што азначала «памежны лес». Мяжа тут праходзіла паміж рымлянамі і германскім племем маркаманаў. Пазней Шварцвальд заваявалі свевы, продкі сучасных швабаў і алеманаў. Археалагічныя раскопкі сведчаць аб тым, што ў паўднёвым Шварцвальдзе з часоў рымлян да позняга Сярэднявечча вялася інтэнсіўная здабыча срэбра і свінца. Пасля эпідэміі чумы у 1516 годзе і сялянскіх паўстанняў у 1525 годзе Шварцвальд значна спусцеў. Новы ўздым пачаўся ў XVII стагоддзі, калі аднавіліся промыслы і ўзрасло насельніцтва.

Культура

Традыцыйны дом у Шварцвальдзе

Для жыхароў Шварцвальда характэрныя самабытныя традыцыйныя ўборы, асаблівая мясцовая архітэктура і кухня. Шварцвальдскі рэгіён вядомы вытворчасцю гадзіннікаў, перш за ўсё насценных. Шварцвальд таксама лічыцца радзімай знакамітага вішнёвага торта са ўзбітымі вяршкамі — шварцвальдскага вішнёвага торта і папулярнай у Еўропе шварцвальдскай вяндліны.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Горныя хрыбты без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Шварцвальд
Катэгорыя·Горныя хрыбты паводле алфавіта
Катэгорыя·Геаграфія Бадэн-Вюртэмберга
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных