Праклён Крусібла (англ.: Crucible curse) — неафіцыйны тэрмін, паняцце якога спасылаецца на той факт, што ні адзін гулец у снукер, які выйграў чэмпіянат свету ў першы раз, не здолеў абараніць свой тытул з тых часоў, як галоўны турнір сезона праходзіць у Тэатры Крусібл ў Шэфілдзе (з 1977 года).[1][2][3][4] Апошнім чэмпіёнам свету, які паспяхова абараніў свой першы тытул, стаў Джон Палмэн у 1964 годзе, калі чэмпіёны свету вызначаліся ў выніку чэлендж-матчаў.[5]
Ніжэй прадстаўлена табліца з гульцамі, якія не здолелі абараніць свой дэбютны тытул чэмпіёна свету. З 16 гульцоў, якія выйгралі свой першы чэмпіянат свету ў Крусібле, шасцёра саступілі ў першым раўндзе ў наступным годзе (Тэры Грыфітс у 1980, Стыў Дэвіс у 1982, Дэніс Тэйлар у 1986, Грэм Дот у 2007, Ніл Робертсан у 2011 і Сцюарт Бінэм у 2016) і толькі двое здолелі дайсці да фіналу ў якасці дзеючых чэмпіёнаў (Джо Джонсан ў 1987 і Кен Доэрці ў 1998).
Год[5] | Дзеючы чэмпіён[5] | Раўнд | Лік | Сапернік | Зноска |
---|---|---|---|---|---|
1980 | ![]() | Другі раўнд[пр 1] | 10-13 | ![]() | [6] |
1981 | ![]() | Паўфінал | 10-16 | ![]() | [7] |
1982 | ![]() | Першы раўнд | 1-10 | ![]() | [8] |
1986 | ![]() | Першы раўнд | 6-10 | ![]() | [9] |
1987 | ![]() | Фінал | 14-18 | ![]() | [10] |
1991 | ![]() | Чвэрцьфінал | 11-13 | ![]() | [11] |
1992 | ![]() | Чвэрцьфінал | 12-13 | ![]() | [12] |
1998 | ![]() | Фінал | 12-18 | ![]() | [13] |
1999 | ![]() | Паўфінал | 10-17 | ![]() | [14] |
2001 | ![]() | Другі раўнд | 12-13 | ![]() | [15] |
2002 | ![]() | Паўфінал | 13-17 | ![]() | [16] |
2003 | ![]() | Чвэрцьфінал | 12-13 | ![]() | [17] |
2006 | ![]() | Чвэрцьфінал | 7-13 | ![]() | [18] |
2007 | ![]() | Першы раўнд | 7-10 | ![]() | [19] |
2011 | ![]() | Першы раўнд | 8-10 | ![]() | [20] |
2015 | ![]() | Другі раўнд | 9-13 | ![]() | [21] |
2016 | ![]() | Першы раўнд | 9-10 | ![]() | [22] |
У той жа час, тытул выйгравалі гульцы, якія ўжо былі чэмпіёнамі свету, і, такім чынам, «праклён» не дзейнічаў на іх. Чацвёра гульцоў выйгравалі некалькі тытулаў запар: Стыў Дэвіс (1983—1984 і 1987—1989), Стывен Хендры (1992—1996), Роні О’Саліван (2012—2013) і Марк Сэлбі (2016—2017), але толькі пасля таго, як яны станавіліся ахвярай «праклёну».[5][23]
Яшчэ да таго, як чэмпіянат свету быў перанесены ў тэатр Крусібл, ні адзін гулец у сучаснай снукернай эпосе, які выйграў свой першы тытул, не здолеў абараніць яго ў наступным розыгрышы. Толькі тром снукерыстам удавалася абараніць свой дэбютны чэмпіёнскі тытул: Джо Дэвісу ў 1928 годзе, яго брату Фрэду ў 1949 і Джону Палмэну ў першым чэлендж-матчы ў 1964 годзе. Акрамя таго, Рэй Рыярдан, Алекс Хігінс і Джон Спэнсэр, якія выйгравалі свой першы сусветны чэмпіянат яшчэ да Крусібла, цярпелі няўдачу пры спробе абароны свайго тытула.
Год[5] | Дзеючы чэмпіён[5] | Раўнд | Лік | Супернік | Зноска |
---|---|---|---|---|---|
1970 | ![]() | Паўфінал | 33-37 | ![]() | [24] |
1971 | ![]() | Паўфінал | 15-34 | ![]() | [25] |
1973 | ![]() | Паўфінал | 9-23 | ![]() | [26] |