wd wp Пошук:

Праклён Крусібла

Праклён Крусібла (англ.: Crucible curse) — неафіцыйны тэрмін, паняцце якога спасылаецца на той факт, што ні адзін гулец у снукер, які выйграў чэмпіянат свету ў першы раз, не здолеў абараніць свой ​​тытул з тых часоў, як галоўны турнір сезона праходзіць у Тэатры Крусібл ў Шэфілдзе1977 года).[1][2][3][4] Апошнім чэмпіёнам свету, які паспяхова абараніў свой ​​першы тытул, стаў Джон Палмэн у 1964 годзе, калі чэмпіёны свету вызначаліся ў выніку чэлендж-матчаў.[5]

Праклён

Ніжэй прадстаўлена табліца з гульцамі, якія не здолелі абараніць свой ​​дэбютны тытул чэмпіёна свету. З 16 гульцоў, якія выйгралі свой ​​першы чэмпіянат свету ў Крусібле, шасцёра саступілі ў першым раўндзе ў наступным годзе (Тэры Грыфітс у 1980, Стыў Дэвіс у 1982, Дэніс Тэйлар у 1986, Грэм Дот у 2007, Ніл Робертсан у 2011 і Сцюарт Бінэм у 2016) і толькі двое здолелі дайсці да фіналу ў якасці дзеючых чэмпіёнаў (Джо Джонсан ў 1987 і Кен Доэрці ў 1998).

Год[5]Дзеючы чэмпіён[5]РаўндЛікСапернікЗноска
1980Сцяг Уэльса Тэры ГрыфітсДругі раўнд[пр 1]10-13Сцяг Англіі Стыў Дэвіс[6]
1981Сцяг Канады Кліф ТорбурнПаўфінал10-16Сцяг Англіі Стыў Дэвіс[7]
1982Сцяг Англіі Стыў ДэвісПершы раўнд1-10Сцяг Англіі Тоні Ноўлз[8]
1986Сцяг Паўночнай Ірландыі Дэніс ТэйларПершы раўнд6-10Сцяг Англіі Майк Халет[9]
1987Сцяг Англіі Джо ДжонсанФінал14-18Сцяг Англіі Стыў Дэвіс[10]
1991Сцяг Шатландыі Стывен ХендрыЧвэрцьфінал11-13Сцяг Англіі Стыў Джэймс[11]
1992Сцяг Англіі Джон ПэратЧвэрцьфінал12-13Сцяг Шатландыі Алан МакМанус[12]
1998Сцяг Ірландыі Кен ДоэрціФінал12-18Сцяг Шатландыі Джон Хігінс[13]
1999Сцяг Шатландыі Джон ХігінсПаўфінал10-17Сцяг Уэльса Марк Уільямс[14]
2001Сцяг Уэльса Марк УільямсДругі раўнд12-13Сцяг Паўночнай Ірландыі Джо Свэйл[15]
2002Сцяг Англіі Роні О'СаліванПаўфінал13-17Сцяг Шатландыі Стывен Хендры[16]
2003Сцяг Англіі Пітэр ЭбданЧвэрцьфінал12-13Сцяг Англіі Пол Хантэр[17]
2006Сцяг Англіі Шон МёрфіЧвэрцьфінал7-13Сцяг Англіі Пітэр Эбдан[18]
2007Сцяг Шатландыі Грэм ДотПершы раўнд7-10Сцяг Англіі Ян МакКалах[19]
2011Сцяг Аўстраліі Ніл РобертсанПершы раўнд8-10Сцяг Англіі Джад Трамп[20]
2015Сцяг Англіі Марк СэлбіДругі раўнд9-13Сцяг Шатландыі Энтані Мак-Гіл[21]
2016Сцяг Англіі Сцюарт БінэмПершы раўнд9-10Сцяг Англіі Алістэр Картэр[22]
  1. Грыфітс, як і іншыя топ-8 сеяных гульцоў, пачынаў чэмпіянат з другога раўнда, і, такім чынам, матч другога раўнда быў для яго стартавым паядынкам турніру.

У той жа час, тытул выйгравалі гульцы, якія ўжо былі чэмпіёнамі свету, і, такім чынам, «праклён» не дзейнічаў на іх. Чацвёра гульцоў выйгравалі некалькі тытулаў запар: Стыў Дэвіс (1983—1984 і 1987—1989), Стывен Хендры (1992—1996), Роні О’Саліван (2012—2013) і Марк Сэлбі (2016—2017), але толькі пасля таго, як яны станавіліся ахвярай «праклёну».[5][23]

Да Крусібла

Яшчэ да таго, як чэмпіянат свету быў перанесены ў тэатр Крусібл, ні адзін гулец у сучаснай снукернай эпосе, які выйграў свой першы тытул, не здолеў абараніць яго ў наступным розыгрышы. Толькі тром снукерыстам удавалася абараніць свой ​​дэбютны чэмпіёнскі тытул: Джо Дэвісу ў 1928 годзе, яго брату Фрэду ў 1949 і Джону Палмэну ў першым чэлендж-матчы ў 1964 годзе. Акрамя таго, Рэй Рыярдан, Алекс Хігінс і Джон Спэнсэр, якія выйгравалі свой ​​першы сусветны чэмпіянат яшчэ да Крусібла, цярпелі няўдачу пры спробе абароны свайго тытула.

Год[5]Дзеючы чэмпіён[5]РаўндЛікСупернікЗноска
1970Сцяг Англіі Джон СпэнсэрПаўфінал33-37Сцяг Уэльса Рэй Рыярдан[24]
1971Сцяг Уэльса Рэй РыярданПаўфінал15-34Сцяг Англіі Джон Спэнсэр[25]
1973Сцяг Паўночнай Ірландыі Алекс ХігінсПаўфінал9-23Сцяг Аўстраліі Эдзі Чарльтан[26]

Зноскі

  1. John Dee. Murphy aiming to exorcise the Crucible curse (нявызн.), The Daily Telegraph (14 красавіка 2006). Праверана 21 April 2007.
  2. Cruise for Ebdon as Crucible curse strikes champ (нявызн.), nationalmultimedia.com . Праверана 21 April 2007. Архівавана 14 ліпеня 2007.
  3. Crucible Curse Strikes Ebdon (нявызн.), Sporting Life . Праверана 21 April 2007. Архівавана 16 ліпеня 2011.
  4. Jackson, Jamie. Australia’s Neil Robertson aiming to break the curse of the Crucible (нявызн.), guardian.co.uk (15 April 2011). Праверана 23 April 2011.
  5. 1 2 3 4 5 6 Turner, Chris. World Professional Championship (нявызн.). cajt.pwp.blueyonder.co.uk. Chris Turner’s Snooker Archive. Архівавана з першакрыніцы 16 красавіка 2013. Праверана 21 April 2011.
  6. 1980 World Championships Results (нявызн.) (недаступная спасылка). Snooker Database. Архівавана з першакрыніцы 5 мая 2014. Праверана 28 December 2010.
  7. 1981 World Championships Results (нявызн.) (недаступная спасылка). Snooker Database. Архівавана з першакрыніцы 14 сакавіка 2012. Праверана 28 December 2010.
  8. 1982 World Championships Results (нявызн.). Snooker Database. Праверана 28 December 2010.
  9. 1986 World Championships Results (нявызн.) (недаступная спасылка). Snooker Database. Архівавана з першакрыніцы 14 сакавіка 2012. Праверана 28 December 2010.
  10. 1987 World Championships Results (нявызн.) (недаступная спасылка). Snooker Database. Архівавана з першакрыніцы 6 мая 2014. Праверана 28 December 2010.
  11. 1991 World Championships Results (нявызн.) (недаступная спасылка). Snooker Database. Архівавана з першакрыніцы 6 мая 2014. Праверана 28 December 2010.
  12. 1992 World Championships Results (нявызн.) (недаступная спасылка). Snooker Database. Архівавана з першакрыніцы 14 сакавіка 2012. Праверана 28 December 2010.
  13. 1998 World Championships Results (нявызн.) (недаступная спасылка). Snooker Database. Архівавана з першакрыніцы 14 сакавіка 2012. Праверана 28 December 2010.
  14. 1999 World Championships Results (нявызн.) (недаступная спасылка). Snooker Database. Архівавана з першакрыніцы 4 снежня 2013. Праверана 28 December 2010.
  15. 2001 World Championships Results (нявызн.) (недаступная спасылка). Snooker Database. Архівавана з першакрыніцы 4 снежня 2013. Праверана 28 December 2010.
  16. 2002 World Championships Results (нявызн.) (недаступная спасылка). Snooker Database. Архівавана з першакрыніцы 4 снежня 2013. Праверана 28 December 2010.
  17. 2003 World Championships Results (нявызн.) (недаступная спасылка). Snooker Database. Архівавана з першакрыніцы 4 снежня 2013. Праверана 28 December 2010.
  18. 2006 World Championships Results (нявызн.) (недаступная спасылка). Snooker Database. Архівавана з першакрыніцы 4 снежня 2013. Праверана 28 December 2010.
  19. 2007 World Championships Results (нявызн.) (недаступная спасылка). Snooker Database. Архівавана з першакрыніцы 4 снежня 2013. Праверана 28 December 2010.
  20. Betfred.com World Championship (2011) (нявызн.). Snooker.org. Праверана 23 February 2011.
  21. Betfred World Championship (2015) (нявызн.). Snooker.org.
  22. Champ Bingham Crashes To Carter (нявызн.). World Snooker.
  23. Dirs, Ben. Ronnie O’Sullivan beats Barry Hawkins to win fifth World title (нявызн.). BBC Sport (6 мая 2013). Праверана 6 May 2013.
  24. 1970 World Championships Results (нявызн.) (недаступная спасылка). Snooker Database. Архівавана з першакрыніцы 5 мая 2014. Праверана 28 December 2010.
  25. 1971 World Championships Results (нявызн.) (недаступная спасылка). Snooker Database. Архівавана з першакрыніцы 5 мая 2014. Праверана 28 December 2010.
  26. 1973 World Championships Results (нявызн.) (недаступная спасылка). Snooker Database. Архівавана з першакрыніцы 14 снежня 2013. Праверана 28 December 2010.

Відэа

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Чэмпіянат свету па снукеры