wd wp Пошук:

Порту-Санту

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

По́рту-Са́нту (парт.: Porto Santo) — востраў у складзе архіпелага Мадэйра (Партугалія). Агульная плошча — 42,17 км². Насельніцтва — 5 483 чал. (2011 г.).

Геаграфія

Востраў Порту-Санту месціцца ва ўсходняй частцы Атлантычнага акіяна ў 66 км на паўночны ўсход ад Фуншала, адміністрацыйнага цэнтра Мадэйры, у 897,5 км на паўднёвы захад ад Лісабона, сталіцы Партугаліі. Даўжыня з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад — 11,59 км. Найбольшая шырыня — 6,33 км.

Востраў мае вулканічнае паходжанне. Паверхня складзена пераважна базальтамі і туфамі. Паўднёва-ўсходняя частка спадзістая, складаецца з асадкавых парод. Гэта адзінае прыдатнае месца для наведвання марскімі суднамі, вылучаецца камяністы пляж. На захадзе рэльеф фарміруюць пясчана-вапняковыя адкладанні. Паўночная частка гарыстая. Найвышэйшы пункт — пік Фашу (541 м).

Каля Порту-Санту знаходзяцца некалькі астраўкоў, што маюць адзіную з ім падводную аснову, — Кал, Сіма, Фонты-дэ-Арэя, Феру і інш. Усе яны незаселены.

Клімат мяккі сухі. Сярэдняя гадавая тэмпература +18,6 °C. Гадавая колькасць ападкаў — 382 мм.

Прырода

У мінулым востраў Порту-Санту пакрывалі зараснікі хмызнякоў і невысокіх дрэў. У нашы дні прырода значна зменена чалавекам, аднак у амаль некранутым стане захоўваецца на суседніх астраўках. Шырока распаўсюджаныя расліны — малачай, розныя капуставыя, верасакветныя. Адзіная эндэмічная расліна — мясцовая рутвіца. Яна ўсё яшчэ сустракаецца на астраўках Кал, Фера і Сенораш. Мясцовы від драцэны знік толькі ў XX ст. Фаўна прадстаўлена марскімі птушкамі, яшчаркамі, казуркамі.

Гісторыя

Востраў Порту-Санту быў адкрыты партугальскімі мараплаўцамі ў 1418 г. У 1446 г. Генрых Мараплавец перадаў яго ў маёмасць роду Перэстрэлу. У 14791481 гг. тут жыў Хрыстафор Калумб, які ажаніўся з прадстаўніцай сям’і Перэстрэлу. На Порту-Санту захаваўся дом Х. Калумба, у нашы дні пераўтвораны ў музей.

Паселішча хутка расло і багацела дзякуючы вывазу фарбавальнікаў, рыбы і віна. Аднак далейшы рост запаволілі напады піратаў. У 1617 г. алжырскія карсары захапілі ў палон 900 астравіцян. Толькі 18 мужчын і 7 жанчын здолелі выратавацца і схавацца ў пячорах. Для аховы ад піратаў партугальскія ўлады ўзвялі ваенныя ўмацаванні.

З канца XVIII ст. эканоміка Порту-Санту перажывала крызіс. Сельская гаспадарка амаль не прыносіла прыбыткаў. Мясцовыя жыхары былі вымушаны наймацца матросамі на іншаземныя караблі, пераязджалі на Мадэйру і ў Лацінскую Амерыку. У 1835 г. Порту-Санту атрымаў статус муніцыпалітэта ў складзе Мадэйры. У 1893 г. пачаўся вываз мясцовай мінеральнай вады ў еўрапейскія краіны. З 1970-х гг. развіваецца турызм.

Інфраструктура

Асноўнае паселішча на востраве — Віла-Балейра, якое атрымала ў 1996 г. статус горада. На востраве працуюць марскі порт і аэрапорт. Эканоміка звязана з абслугоўваннем турыстаў.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым параметрам Карта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Астравы Атлантычнага акіяна
Катэгорыя·Прыродныя геаграфічныя аб’екты паводле алфавіта
Катэгорыя·Астравы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі астравоў з няправільнымі параметрамі
Катэгорыя·Астравы Партугаліі
Катэгорыя·Мадэйра
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым фарматам каардынат
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Картка на Геакары: Выправіць: Каардынаты