wd wp Пошук:

Перадзельск

Перадзе́льск[2] (трансліт.: Pieradzieĺsk, руск.: Передельск) — вёска ў Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Велікасельскага сельсавета.

Да 1 снежня 2009 года вёска ўваходзіла ў склад Старавольскага сельсавета[3].

Знаходзіцца за 13 км на захад ад Пружан, 25 км ад чыгуначнай станцыі Аранчыцы на лініі БаранавічыБрэст. Насельніцтва — 175 жыхароў, 85 двароў (2005).

Гісторыя

За расійскім часам — у Міхайлаўскай воласці Пружанскага павета Гродзенскай губерні[4]. Маёнтак Пярдзельск (польск.: Pierdzielsk)[5] ва ўласнасці Быхаўцаў[6]. Пазней, калі дочкі Здзіслава Быхаўца пасталелі, маёнтак быў перайменаваны ў Перадзельск, а пасля ў Яалін (польск.: Joalin)[5]. З пасагам аднае з дачок маёнтак перайшоў да Развадоўскіх. Паводле перапісу 1897 года 487 жыхароў, 64 двары.

За польскім часам — у гміне Шарашова Пружанскага павета Палескага ваяводства[7]. У 1939 — 528 жыхароў.

З верасня 1939 года ў складзе БССР. Паводле перапісу 1959 года ў вёсцы 461 жыхар, у 1970 — 510 жыхароў.

Да 2009 года ўваходзіла ў склад Старавольскага сельсавета. 1 снежня 2009 года рашэннем Брэсцкага абласнога савета дэпутатаў №242 сельсавет скасаваны, яго вёскі ўключаныя ў склад Вялікасельскага сельсавета[8].

Транспарт

Аўтамабільная дарога Н530 Перадзельск — Лазоўка[9].

Зноскі

  1. Алфавитный список улиц по Передельск(руск.) . Белпошта. Праверана 22 лютага 2012.(недаступная спасылка)
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  3. Решение Брестского областного Совета депутатов от 01.12.2009 N 242 «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Пружанского района»(руск.)  (недаступная спасылка). Банк законов (1 лістапада 2011). Архівавана з першакрыніцы 6 кастрычніка 2013. Праверана 8 ліпеня 2014.
  4. Przedzielsk // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 2: Januszpol — Wola Justowska. — Warszawa, 1902. — S. 522
  5. 1 2 Witold Karpyza.. Adamków(польск.) . Всё о Пружанах. Праверана 15 жніўня 2012.
  6. Ancestral File Search Results(англ.) . The Church of Jesus Christ of Latter-day Saints. Праверана 22 лютага 2012.(недаступная спасылка)
  7. Przedzielsk, вёска (нявызн.). Radzima.net. Праверана 22 лютага 2012.
  8. Архіўная копія(руск.)  (недаступная спасылка). Банк законов. Архівавана з першакрыніцы 6 кастрычніка 2013. Праверана 8 ліпеня 2014.
  9. Решение Брестского областного исполнительного комитета от 22 декабря 2007 г. №1094 «Об утверждении перечня местных автомобильных дорог Брестской области»(руск.) . Спецпраект «Зона». Валерый Леванеўскі. Праверана 22 лютага 2012.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Населеныя пункты Пружанскага раёна
Катэгорыя·Велікасельскі сельсавет (Пружанскі раён)
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі