wd wp Пошук:

Папігай

Папіга́й (руск.: Попигай[2]) — рака ў Краснаярскім краі Расіі, прыток ракі Хатанга (упадае ў яе эстуарый[2]).

Даўжыня ракі 532 км. Плошча вадазбору 50 300 км². Сярэдні расход вады каля 400[2] м³/с. Аб’ём сцёку 9,468 км³/год[1]. Выток ракі і верхняе цячэнне знаходзіцца на поўначы Сярэднесібірскага пласкагор’я, ніжняе цячэнне — па Паўночна-Сібірскай нізіне. Упадае ў эстуарый ракі Хатанга. Даліна ракі ў ніжнім цячэнні шырокая і забалочаная, рэчышча дзеліцца на рукавы. У верхнім цячэнні на рацэ шмат парогаў. Замярзае рака ў верасні, вызваляецца ад лёду ў чэрвені. Жыўленне Хатангі пераважна снегавое.

Басейн ракі Хатанга

Сярод прытокаў: Арбангда, Эгэ-Юрэгэ, Кастрамін, Фаміч, Амбарная, Дулган, Балаганнах, Дунальду, Кыыллаах і інш. Густата рачной сеткі 0,53[1] км/км². У басейне ракі шмат азёр. На рацэ пасёлак Папігай.

Зноскі

  1. 1 2 3 Научно-популярная энциклопедия «Вода России» (руск.)
  2. 1 2 3 4 Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 341. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Басейн мора Лапцевых
Катэгорыя·Рэкі Краснаярскага края
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта