wd wp Пошук:

Густата рачной сеткі

Густата́ рачной сеткі — адзін з гідраграфічных паказчыкаў вадазборнага басейна або тэрыторыі.

З’яўляецца паказчыкам паверхневага сцёку. Вылічваецца як адносіна даўжыні ўсіх рэк басейна або тэрыторыі да плошчы гэтага басейна або тэрыторыі. Вызначаецца ў кіламетрах на квадратны кіламетр (км/км²).

Густата рачной сеткі залежыць ад рэльефу мясцовасці, колькасці атмасферных ападкаў, шчыльнасці паверхні і расліннага покрыва.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Гідраграфія