Папіга́й (руск.: Попигай[2]) — рака ў Краснаярскім краі Расіі, прыток ракі Хатанга (упадае ў яе эстуарый[2]).
Даўжыня ракі 532 км. Плошча вадазбору 50 300 км². Сярэдні расход вады каля 400[2] м³/с. Аб’ём сцёку 9,468 км³/год[1]. Выток ракі і верхняе цячэнне знаходзіцца на поўначы Сярэднесібірскага пласкагор’я, ніжняе цячэнне — па Паўночна-Сібірскай нізіне. Упадае ў эстуарый ракі Хатанга. Даліна ракі ў ніжнім цячэнні шырокая і забалочаная, рэчышча дзеліцца на рукавы. У верхнім цячэнні на рацэ шмат парогаў. Замярзае рака ў верасні, вызваляецца ад лёду ў чэрвені. Жыўленне Хатангі пераважна снегавое.
Сярод прытокаў: Арбангда, Эгэ-Юрэгэ, Кастрамін, Фаміч, Амбарная, Дулган, Балаганнах, Дунальду, Кыыллаах і інш. Густата рачной сеткі 0,53[1] км/км². У басейне ракі шмат азёр. На рацэ пасёлак Папігай.