wd wp Пошук:

Павел Міхайлавіч Яўсеенка

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Яўсеенка. Павел Яўсеенка (нар. 30 кастрычніка 1980, Мінск) — беларускі футбаліст (правы абаронца) і трэнер. У цяперашні час працуе трэнерам у жаночай зборнай Беларусі.

Клубная кар’ера

Выхаванец мінскай школы «Алімпія», гуляў за шэраг беларускіх клубаў, пераважна ў Першай лізе. У 2006 годзе стаў найлепшым бамбардзірам клуба «Мінск», які па выніках сезона атрымаў месца ў Вышэйшай лізе.

У 2010 годзе перайшоў у «Гомель», які пакінуў Вышэйшую лігу, але па выніках сезона 2010 вярнуўся ў вышэйшы дывізіён. Спачатку быў асноўным правым абаронцам, але потым саступіў гэта месца Сяргею Мацвейчыку і ў сезоне 2012 рэдка з’яўляўся на полі.

У студзені 2013 года стаў іграком мазырскай «Славіі»[2], дзе замацаваўся ў аснове на пазіцыі правага абаронцы. Верасень і кастрычнік 2013 прапусціў з-за траўмы, але потым вярнуў месца ў аснове.

Па выніках сезона 2013 «Славія» пакінула Вышэйшую лігу, і ў сакавіку 2014 Яўсеенка перайшоў у першалігавы «Граніт»[3]. Спачатку толькі выхадзіў на замену, але пазней замацаваўся ў аснове і дапамог клубу атрымаць перамогу ў Першай лізе 2014. У лютым 2015 года падоўжыў кантракт з «Гранітам»[4]. У сезоне 2015 заставаўся асноўным правым абаронцам мікашэвічцаў у Вышэйшай лізе.

У ліпені 2016 года з-за фінансавых праблем пакінуў «Граніт»[5] і неўзабаве падпісаў кантракт з мінскім «Тарпеда»[6], дзе замацаваўся ў аснове. У снежні 2016 года падоўжыў кантракт з тарпедаўцамі на наступны сезон[7], аднак у студзені 2017 года прыняў прапанову ўвайсці ў трэнерскі штаб салігорскага «Шахцёра»[8].

Трэнерская кар’ера

З пачатку 2017 года стаў дапамагаць у «Шахцёры» Алегу Кубараву, разам з якім працаваў у жодзінскім «Тарпеда» і «Гомелі». У ліпені 2017 года разам з усім трэнерскім штабам «Шахцёра» быў адпраўлены ў адстаўку[9]. Неўзабаве стаў памочнікам Кубарава ў жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ»[10]. У канцы 2018 года ўслед за Кубаравым пакінуў жодзінскі клуб[11].

З 2019 года быў памочнікам Кубарава ў латвійскай «Елгаве», у жніўні 2020 года разам з ім пакінуў клуб[12].

У кастрычніку 2021 года часова ўваходзіў у трэнерскі штаб нацыянальнай зборнай Беларусі замест выбылых з-за хваробы трэнераў, а неўзабаве стаў трэнерам у жаночай зборнай Беларусі. У сакавіку 2022 года зноў апынуўся ў трэнерскім штабе мужчынскай зборнай[13].

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
1999Д1Маладзечна243
2000Д3РШВСМ-Алімпія213
2001Д2Камунальнік82
2002Д2Камунальнік285
2003Д2Камунальнік284
2004Д2Граніт3011
2005Д2Хімік274
2006Д2Мінск266
2007Д1Мінск180
2008 (1)Д1Савіт50
2008 (2)Д1Тарпеда (Жодзіна)140
2009Д1Тарпеда (Жодзіна)261
2010Д2Гомель291
2011Д1Гомель310
2012Д1Гомель60
2013Д1Славія221
2014Д2Граніт252
2015Д1Граніт200
2016 (1)Д1Граніт130
2016 (2)Д2Тарпеда (Мінск)130

Зноскі

  1. Pavel Evseenko // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Евсеенко перешел в «Славию»
  3. Хомляк, Евсеенко, Юденков и еще пять футболистов стали игроками «Гранита»
  4. Дмитрий Климович и Павел Кирильчик стали игроками “Гранита”
  5. Трухов и Евсеенко покинули «Гранит»
  6. Узмацненне мінскага Тарпеда
  7. Евсеенко продлил контракт с минским «Торпедо»
  8. Эдуард Тучинский и Павел Евсеенко вошли в тренерский штаб “Шахтера”
  9. Кубарев отправлен в отставку с поста главного тренера солигорского “Шахтера”
  10. Кубарев представлен в качестве главного тренера “Торпедо-БелАЗ”
  11. Яхая в “Аль-Фейху”, Гуренко туда же?
  12. Олег Кубарев уволен с поста главного тренера “Елгавы”
  13. Павел Евсеенко вошел в тренерский штаб национальной сборной Беларуси
Тэмы гэтай старонкі (26):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Славія Мазыр
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ
Катэгорыя·Ігракі ФК Граніт Мікашэвічы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1980 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Маладзечна
Катэгорыя·Ігракі ФК Мінск
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Савіт
Катэгорыя·Ігракі ФК Хімік Светлагорск
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Ігракі ФК Гомель
Катэгорыя·Ігракі ФК РШВСМ-Алімпія
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры Беларусі
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Тарпеда Мінск
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 кастрычніка
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Камунальнік Слонім
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы