wd wp Пошук:

Павел Мінаевіч Раманаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Раманаў. Павел Мінаевіч Раманаў (29 верасня 1905, Чыта, Забайкальская вобласць, Расійская імперыя — 13 мая 1944, Ушацкі раён, Віцебская вобласць) — Герой Савецкага Саюза (1944), адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху ў Віцебскай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Біяграфія

Пасля ўсталявання Савецкай улады ў Беларусі пражываў і працаваў у Гомелі. У 1927—1929 гадах праходзіў службу ў Рабоча-сялянскай Чырвонай арміі. Дэмабілізаваўшыся, працаваў на партыйных пасадах. З пачатку Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнічаў у баях з нямецкімі войскамі. Застаўшыся на акупаванай тэрыторыі, стаў удзельнічаць у падпольным руху. З мая 1942 года Раманаў займаў пасаду другога сакратара Суражскага падпольнага райкама ВКП (б), а з верасня таго ж года — першага сакратара Бешанковіцкага падпольнага райкама ВКП (б). 8 кастрычніка 1942 года ён быў прызначаны камандзірам партызанскай брыгады «За Савецкую Беларусь», якая пад яго кіраўніцтвам паспяхова дзейнічала на тэрыторыі Бешанковіцкага, Гарадоцкага, Дрысенскага, Асвейскага, Расонскага і Ушацкага раёнаў Віцебскай вобласці Беларускай ССР, нанесла праціўніку вялікія страты і вызваліла ад акупацыі буйныя тэрыторыі.

13 мая 1944 года Раманаў узначаліў атрад прыкрыцця і прыняў бой з праціўнікамі, адцягваючы іх на сябе, пакуль асноўныя сілы брыгады вырываліся з акружэння. У тым баі Раманаў загінуў. Пахаваны каля г. п. Ушачы.

Памяць

Імем П. М. Раманава названы вуліцы ў Добрушы, Бешанковічах і аграгарадку Ула Бешанковіцкага раёна.

Узнагароды

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (25):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 верасня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1905 годзе
Катэгорыя·Памерлі 13 мая
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Камандзіры партызанскіх злучэнняў, брыгад і атрадаў у гады Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Памерлі ў 1944 годзе
Катэгорыя·Памерлі ва Ушацкім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Партызану Айчыннай вайны»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Чыце