wd wp Пошук:

Орцы

О́рцы[1], Орцаўскае возеравозера ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Мёрыца (прыток Заходняй Дзвіны), за 8 км на паўночны ўсход ад горада Мёры, паміж вёскамі Орцы і Папкі.

Плошча паверхні возера складае 1,94 км². Даўжыня 4,84 км, найбольшая шырыня 0,93 км. Найбольшая глыбіня 19,2 м, сярэдняя 5,6 м. Даўжыня берагавой лініі 13,4 км. Аб′ём вады 11,02 млн. м³. Плошча вадазбору 11,1 км².

Катлавіна лагчыннага тыпу, моцна выцягнутая з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны вышынёй 2—3 м, спадзістыя, разараныя, месцамі пад хмызняком. На паўночным усходзе вышынёй 10—12 м, стромкія, парослыя лесам. Берагавая лінія моцна звілістая (каэфіцыент зрэзанасці 2,71[2]). Берагі нізкія, пясчаныя, пад хмызняком, участкамі забалочаныя. Вышыня берагоў 0,1—0,2 м, у паўднёва-заходняй і заходняй частках возера 0,3—0,5 м. Зона мелкаводдзя вузкая (3—5 м), у паўночным плёсе пашыраецца да 50—80 м, пясчаная, месцамі гліністая. Астатняя частка дна возера глеістая. На возеры 2 астравы агульнай плошчай 1,9 га.

Возера мезатрофнае з прыкметамі алігатрофіі, бяссцёкавае. Зарастае да глыбіні 3—3,2 м 18 % плошчы возера. Сярод раслін: рдзесты, эладэя, шышняк, харавыя водарасці[2].

У возеры водзяцца лешч, шчупак, плотка, акунь, гусцяра, карась, лінь і іншыя рыбы.

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 450. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0188-5 (Т. 11).
  2. 1 2 Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 4. — 10 000 экз.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Азёры Віцебскай вобласці
Катэгорыя·Азёры Мёрскага раёна