wd wp Пошук:

Эладэя

Эладэ́я, Вадзяная зараза[5] (Elodea) — род расін сямейства Жабнікавыя. Налічвае 18 відаў.

Батанічнае апісанне

Клеткі лісця эладэі назіралі з дапамогай светлавога мікраскопа, 40-кратнага аб'ектыва і 16-кратнага аб'ектыва. Поўнае павелічэнне: 640.

Расліны з вельмі доўгім галінастым сцяблом, цалкам апушчаныя ў ваду. У ніжняй частцы сцябла маюцца плаваючыя карані. Лісце дробнае, падоўжанае, пераважна ў кальчаках па 3—4. Кветкі дробныя, двухполыя, мужчынскія і жаночыя.

Экалогія і выкарыстанне

Радзімай раслін роду з’яўляюцца ўмераныя і трапічныя паясы Амерыкі. У 19 стагоддзі эладэя канадская (Elodea canadensis) была занесена ў Еўропу і пашырылася на тэрыторыю Азіі і Аўстраліі. Вельмі хутка размнажаецца вегетатыўна. Зараснікі эладэі запаўняюць вадаёмы перашкаджаюць суднаходству і рыбалоўству, за што эладэя атрымала назвы «вадзяная чума» і «вадзяная зараза».

Зялёная маса раслін выкарыстоўваецца ў якасці корму і ўгнаення. Некаторыя віды выкарыстоўваюцца ў якасці акварыумных раслін.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. 1 2 Паводле сайта GRIN, гл. картку расліны
  4. Entry for Elodea Michx.(англ.)  (недаступная спасылка). NCU-3e. Names in current use for extant plant genera. Electronic version 1.0. International Association for Plant Taxonomy (24 верасня 1997). Архівавана з першакрыніцы 16 верасня 2012. Праверана 21 студзеня 2012.
  5. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 48. — 160 с. — 2 350 экз.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Жабнікавыя
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Флора Аўстраліі
Катэгорыя·Флора Паўночнай Амерыкі
Катэгорыя·Водныя расліны