wd wp Пошук:

Окі

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

О́кі (яп.: 隠岐諸島) — архіпелаг на поўдні Японскага мора. Уваходзіць у склад Японіі. Агульная плошча — 301,39 км². Насельніцтва (2010 г.) — 24500 чал.

Геаграфія

Астравы Окі знаходзяцца ўсяго ў 43 км на поўнач ад паўднёва-заходняй часткі вострава Хонсю, у 302 км на ўсход ад Карэйскага паўвострава, у 575 км на паўночны захад ад Токіа. Складаюцца з 2 груп. Адну з іх фарміруе найбуйнейшы востраў Догадзіма з суседнімі невялікімі астравамі. Другую — паўднёва-ўсходнія астравы, якія звычайна называюць Пярэднімі або Тузінам астравоў. Усяго налічваецца 20 астравоў і некалькі некалькі сот скал.

Маюць вулканічнае паходжанне. Найбольш старажытныя геалагічныя адкладанні перавышаюць 500 млн гадоў і з’яўляюцца самымі старымі са знойдзеных на Японскіх астравах. Аднак да перыяду, які пачаўся толькі 26 млн гадоў таму, тэрыторыя астравоў была часткай Еўразіі. Аддзяленне ад мацерыка адбылося ў выніку складаных тэктанічных працэсаў. 10 млн гадоў таму пачалася сталая вулканічная актыўнасць. Яна працягвалася да 500 тысячагоддзя да н. э. і ў выніку сфарміравала некалькі стратавулканаў, што ў далейшым працэсе эрозіі прынялі выгляд сучасных астравоў.

Рэльеф мясцовасці адрозніваецца некаторай разнастайнасцю. На ўзбярэжжы шмат уцёсаў і скал маляўнічай формы. Асабліва прыгожы выгляд мае ўнутраная лагуна Тузіна астравоў — кратэр старажытнага вулкана. Найвышэйшы пункт — гара Даймандзі (608 м) на востраве Догадзіма.

Клімат марскі вільготны. Сярэдняя тэмпература рэдка апускаецца ніжэй за +1 °C ў зімовыя месяцы або паднімаецца вышэй за +25 °C у летнія.

Прырода

Асаблівасці геалагічнай і кліматычнай гісторыі астравоў Окі мелі непасрэдны ўплыў на мясцовыя флору і фаўну. Даследчыкі адзначаюць, што на Окі суіснуюць віды, характэрныя для прахалоднага Хакайда і цёплай Акінавы.

Раслінны свет захаваўся даволі добра. Зараснікі хмызнякоў і невысокіх дрэў пачынаюцца ўжо ўздоўж ўзбярэжжа і цягнуцца да самых горных вяршынь. На астравах Окі сустракаюцца туя, шыпшына, архідэі, фіялкі, дзікая цыбуля і г. д.

Жывёльны свет значна зменены чалавекам. Як паказалі знаходкі геолагаў, у глыбокай старажытнасці Окі насялялі нават алігатары. У наш час шырока прадстаўлены зайцы, розныя віды птушак і казурак, эндэмічныя віды рапух, мышоў, саламандр і інш.

Гісторыя

Астравы Окі былі населены ўжо ў познім палеаліце. Першае пісьмовае сведчанне пра іх існаванне адносіцца да VIII ст. н. э. У розныя часы ўлады Японіі выкарыстоўвалі іх як месца для высылкі палітычных выгнаннікаў. У XVII — XIX стст. адыгрывалі важную ролю ў прыбярэжным гандлі. Тут былі заснаваны порт і буйны сезонны рынак.

У наш час асноўныя галіны эканомікі — турызм, прыбярэжнае рыбалоўства, сельская гаспадарка. На астравах існуе геапарк. Окі звязаны паромнымі пераправамі з портамі суседняга Хонсю. На Догадзіме працуе аэрапорт.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Астравы Ціхага акіяна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Картка на Геакары: Выправіць: Каардынаты
Катэгорыя·Архіпелагі паводле алфавіта
Катэгорыя·Прыродныя геаграфічныя аб’екты паводле алфавіта
Катэгорыя·Астравы Японіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым параметрам Карта
Катэгорыя·Архіпелагі паводле алфавіта
Катэгорыя·Астравы Японскага мора