wd wp Пошук:

Алігатары

Запыт «Алігатар» перанакіроўваецца сюды; гл. таксама іншыя значэнні. Алігатары (Alligator) — род кракадзілаў сямейства Алігатаравыя (Alligatoridae), які ўключае ўсяго два віды: амерыканскі, ці місісіпскі алігатар (Alligator mississippiensis) і кітайскі алігатар (Alligator sinensis).

Назва «алігатар» — англіцызаваная форма іспанскага «el lagarto» (яшчарка), так першыя іспанскія пасяленцы ў Фларыдзе называлі гэтую жывёлу.

Апісанне

Ад іншых прадстаўнікоў атрада кракадзілаў алігатары адрозніваюцца больш шырокай пысай, а іхнія вочы размешчаныя больш дарсальна (у верхней частцы тулава). Афарбоўка абодвух вядомых відаў цёмная, часта амаль чорная, але залежыць ад колера навакольнай вады — пры наяўнасці водарасцей яна можа быць больш зялёнай.

Гл. таксама

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы без зносак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Алігатаравыя