wd wp Пошук:

Рапухі

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Рапуха. Рапухі сапраўдныя (Bufonidae) — сямейства бясхвостых земнаводных.

Вядомы з позняга мезазою (каля 140 млн г. назад). Уключаюць больш за 300 відаў. Пашыраны на ўсіх мацерыках, акрамя Антарктыды і Аўстраліі. Найбольш вялікі род — уласна рапухі (Bufo) — каля 200 відаў.

Апісанне

Даўжыня дарослых асобін да 25 см. Тулава звычайна шырокае, грузнае, канечнасці кароткія. Зубы ў большасці часткова або цалкам рэдукаваныя. Рапухі роду Bufo маюць гарызантальную зрэнку, пальцы задніх канечнасцей часткова звязаны плавальнай перапонкай. За вачамі — буйныя ядавітыя залозы (паратыды), а па ўсёй спіне — дробныя. Скура, якая змяшчае шматлікія атрутныя залозы, мае гузаватую будову.

Спосаб жыцця

Рапухі — пераважна наземныя жывёлы. Актыўныя ў змроку. Кормяцца дробнымі беспазваночнымі.

Большасць размнажаецца ў вадаёмах, некаторыя на сушы; ёсць яйцажывародныя і жывародныя віды.

Ахова

6 відаў рапух знаходзяцца ў Чырвонай кнізе МСАП. На Беларусі сустракаюцца 3 віды: рапуха зялёная (Bufo viridis); рапуха шэрая, або звычайная (B. bufo); рапуха чаротная (В. calamita), занесена ў Чырвоную кнігу Беларусі.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Рапухі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак