wd wp Пошук:

Нікабарскія астравы

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

Нікаба́рскія астравы (англ.: Nicobar Islands) — архіпелаг з 19 астравоў у Індыйскім акіяне, паміж Бенгальскім залівам і Андаманскім морам. Частка саюзнай тэрыторыі Індыі Андаманскія і Нікабарскія астравы. Плошча 1841 км². Насельніцтва (2011 г.) — 36 819 чал., значную частку складаюць карэнныя нікабарцы.

Геаграфія і прырода

Нікабарскі голуб

Нікабарскія астравы з’яўляюцца часткай астраўной дугі, якая ўзнікла ў выніку сутыкнення геалагічных пліт Інда-Аўстралійскай і Еўразійскай. Гэта даволі сейсманебяспечны рэгіён. Буйныя астравы ўяўляюць сабою вяршыні падводнага хрыбта, у той час як самыя малыя ўтварыліся дзякуючы каралам. Найбольшы востраў Вялікі Нікабар займае плошчу 1045,1 км².

Клімат субэкватарыяльны і трапічны мусонны. Штогадовая сярэдняя тэмпература вагаецца ад 22 да 30° C. Штогадовыя ападкі складаюць 3000 - 3800 мм, прычым большасць прыходзіцца на сезон мусонаў (летні перыяд).

Нікабарскія астравы вылучаюцца ў самастойны экарэгіён. Флора сушы падзяляецца на арэалы прыбярэжных мангравых лясоў і ўнутраных вечназялёных і лістападных трапічных і субтрапічных лясоў. На некаторых астравах маюцца шырокія лугі, якія ўзніклі хутчэй за ўсё ў выніку ўмяшання чалавека.

У адрозненні ад суседніх Андаманскіх астравоў, Нікабарскія астравы не былі злучаны ў мінулым з мацерыком. Мясцовая прырода развівалася ізалявана, што прывяло да адноснай беднасці фаўны і з’яўлення шматлікіх эндэмічных відаў птушак. Сустракаюцца таксама пацукі, яшчаркі, казуркі.

Гісторыя

Вёска Саві на востраве Кар-Нікабар, 1895 г.

Мяркуецца, што першыя людзі, якія з’явіліся на Нікабарскіх астравах у каменным - жалезным вяках дзвюмя міграцыйнымі хвалямі і з Паўднёва-Усходняй Азіі, у выніку, склалі супольнасць нікабарцаў.

З пачатку нашай эры Нікабарскія астравы былі прамежкавым пунктам спынення гандлёвых караблёў паміж Індыяй і Зондскім архіпелагам. Пра іх існаванне паведамлялі Пталемей і Марка Пола. Сучасная назва ўзнікла ў выніку скажэння дравідыйскай назвы “Голыя людзі”, як гандляры называлі мясцовых тубыльцаў. З XVI ст. астравы ўключалісь у склад розных індыйскіх дзяржаў, але рэчаіснага кантролю яны тут не мелі.

У 1869 г. анэксаваны Вялікабрытаніяй. У 1872 г. адміністрацыйна аб’яднаны разам з Андаманскімі астравамі. У 1942 - 1945 гг. акупаваны Японіяй.

У 1947 г. увайшлі ў склад Індыі.

Нікабарскія астравы моцна пацярпелі падчас цунамі 2004 г.

Насельніцтва

Гл. Нікабарцы

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Астравы Індыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Андаманскія і Нікабарскія астравы
Катэгорыя·Картка на Геакары: Выправіць: Каардынаты
Катэгорыя·Архіпелагі паводле алфавіта
Катэгорыя·Прыродныя геаграфічныя аб’екты паводле алфавіта
Катэгорыя·Астравы Індыйскага акіяна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым параметрам Карта