wd wp Пошук:

Андаманскае мора

Андаманскае мора, паўзамкнёнае мора Індыйскага акіяна, паміж паўастравамі Індакітай і Малака, востравам Суматра, ланцугом Андаманскіх і Нікабарскіх астравоў.

Клімат трапічны, вільготны, мусонны. Ападкі складаюць болей 3 000 мм у год. Тэмпература вады складае ад 26°C да 30°C. Прылівы ў затоках даходзяць да 7,2м. Вядзецца актыўная лоўля тунца. У мора ўпадаюць наступныя рэкі: Іравадзі і Салуін. Асноўныя парты: Рангун, Пенанг, Пхукет і Белаван.

У снежні 2004 года ў моры адбылося землетрасенне, якое выклікала моцнае цунамі.

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Моры Індыйскага акіяна