wd wp Пошук:

Клаўдзій Пталемей

Клаўдзій Пталемей (Κλαύδιος Πτολεμαῖος, лац. Ptolemaeus), радзей Пталамей (Πτολομαῖος, Ptolomaeus) (каля. 87-165) — старажытнагрэчаскі астраном, астролаг, матэматык, оптык, тэарэтык музыкі і географ. У перыяд з 127 па 151 год жыў у Александрыі, дзе праводзіў астранамічныя назіранні.

Біяграфія

Клаўдзій Пталемей - адна з найбуйнейшых фігур у навуцы позняга элінізму. У астраноміі Пталемею не было роўных на працягу цэлага тысячагоддзя - ад Гіпарху (II ст. да н. э.) да Біруні (X-XI стст. н. э.).

Гісторыя даволі дзіўным чынам абыйшлася з асобай і працамі Пталемея. Пра яго жыццё і дзейнасць няма ніякіх згадак у сучасных яму аўтараў. У гістарычных працах першых стагоддзяў нашай эры Клаўдзій Пталемей часам звязваўся з дынастыяй Пталемеяў, але сучасныя гісторыкі лічаць гэта памылкай, якая ўзнікла з-за супадзення імёнаў (імя Пталамей было папулярным на тэрыторыі былога царства Лагідаў). Рымскі nomen (радавое імя) Клаўдзій (Claudius) паказвае, што Пталамей быў рымскім грамадзянінам і продкі яго атрымалі рымскае грамадзянства, хутчэй за ўсё, ад імператара Клаўдзія.

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118641786 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 кастрычніка 2015.
  3. encyclopedia.com Праверана 8 сакавіка 2019.
  4. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 8 сакавіка 2019.
  5. MacTutor History of Mathematics archive Праверана 8 сакавіка 2019.
  6. Encyclopédie Larousse en ligne Праверана 10 сакавіка 2019.

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (21):
Вучоныя Старажытнага Рыма
Тэарэтыкі музыкі
Матэматыкі Старажытнай Грэцыі
Асобы
Постаці старажытнарымскай астраноміі
Артыкулы пра асоб без альма-матар
Астраномы II стагоддзя
Нарадзіліся ў 87 годзе
Персанажы «Боскай камедыі»
Памерлі ў Александрыі
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Вучоныя паводле алфавіта
Астраномы Старажытнай Грэцыі
Памерлі ў Рымскай імперыі
Постаці астралогіі II стагоддзя
Памерлі ў 170 годзе
Нарадзіліся ў Рымскай імперыі
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Нарадзіліся ў 100 годзе
Постаці старажытнагрэчаскай географіі
Александрыйская школа