wd wp Пошук:

Ніас

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

Ні́ас, або Нія́с[1] (індан.: Nias, на мове ніасцаў Tano Niha, літаральна «зямля людзей»[2]) — востраў у Індыйскім акіяне. Уваходзіць у склад Інданезіі. Насельніцтва (2010) — 756 762 чалавек.

Геаграфія

Ніас — самы буйны востраў Інданезіі на захад ад Суматры. Плошча — 5121,3 км². Даўжыня — каля 125 км, шырыня — каля 40 км. Сфарміраваны ў выніку субдукцыі (напаўзання акіянічных пліт, гл. Тэктоніка пліт). Знаходзіцца ў зоне сейсмічнай актыўнасці. Моцна пацярпеў пад час землетрасенняў 2004 г. і 2005 г.

Берагі нізкія, часам забалочаныя. Вылучаюцца шырокія пясчаныя пляжы, асабліва характэрныя для поўдня. Цэнтральная частка і поўдзень вострава ўзгорыстыя (да 886 м). Шмат рэк.

Клімат экватарыяльны вільготны. З красавіка да кастрычніка цягнецца сезон мусонаў, з лістапада да сакавіка — адносна сухі сезон, які суправаджаецца сталымі вятрамі, але найбольшай моцы вецер дасягае ў міжсезонне, асабліва ў кастрычніку. Усяго налічваецца 270 дажджлівых дзён. На працягу года тэмпературы вагаюцца ад 20 да 36 °C.

Прырода

На Ніасе захаваліся мангравыя і шыракалістыя лясы. Апошнія растуць пераважна на ўзгорках. Частка гаспадарчых зямель занятая плантацыямі какосавай пальмы (27 445 га) і гевеі (26 262 га), сярод якіх сустракаецца нямала дзікарослых дрэў.

Багатая калісьці фаўна была ў вялікай ступені страчана ў выніку дзейнасці чалавека. Значныя праблемы ўзнікаюць з-за шырока распаўсюджаных малярыі і шаленства.

Гісторыя

Правадыр з Ніаса, мал. 1866 г.

Дакладны час засялення Ніаса не вядомы. Археалагічныя раскопкі паказваюць, што продкі ніасцаў з’явіліся каля 12 тыс. гадоў таму, калі востраў быў злучаны з Суматрай сухапутным мостам. Але некаторыя аўтары мяркуюць, што засяленне магло адбыцца значна раней — каля 55 тыс. гадоў таму. Гэта часткова пацвярджаецца генетычнымі даследаваннямі, якія праводзіліся ў 20022003 гг., хаця і не абвяргае тэорыю аб пазнейшых перасяленцах з Суматры і, магчыма, Індыі.

У адноснай ізаляцыі абарыгены Ніаса стварылі арыгінальную мегалітычную культуру. Яны займаліся сельскай гаспадаркай, паляваннем і збіральніцтвам. Да прыходу еўрапейцаў вылучыўся пласт спадчынных правадыроў, якія вялі паміж сабою войны.

У персідскіх пісьмовых крыніцах звесткі пра Ніас з’явіліся ў IX ст. З XV ст. востраў наведвалі гандляры рабамі з Паўночнай Суматры, якія заснавалі на паўночным усходзе вострава невялікі гандлёвы цэнтр.

У 1857 годзе Ніас быў намінальна далучаны да валоданняў Нідэрландаў. Аднак рэчаісны каланіяльны кантроль быў усталяваны толькі ў 1906 г. У 1865 г. на Ніасе высадзіліся нямецкія місіянеры, якія садзейнічалі распаўсюджванню хрысціянства, спыненню ўзаемных войнаў і гандлю рабамі. Каля 1915 г. сярод астравіцян узмацніўся апакаліпсічны рух.

У 1945 г. Ніас увайшоў у склад Інданезіі.

Узбярэжныя раёны моцна пацярпелі ў выніку цунамі 26 снежня 2004 года.

Сацыяльна-эканамічнае становішча

Ніас падзяляецца на некалькі адміністрацыйных адзінак. Галоўным паселішчам і эканамічным цэнтрам з’яўляецца горад Гунунгсітолі на паўночным усходзе. Большасць насельніцтва вострава — карэнныя ніасцы, таксама жывуць кітайцы, выхадцы з Паўночнай Суматры і Явы.

Мясцовая эканоміка абапіраецца на сельскую гаспадарку, экспарт сыравіны для гумавай і харчовай прамысловасці. На поўдні вострава размешчана некалькі курортаў, якія абслугоўваюць турыстаў — прыхільнікаў сёрфінгу.

Пасля цунамі 26 снежня 2004 года сацыяльнае становішча застаецца напружаным. Назіраецца міграцыя мясцовых насельнікаў у Джакарту і іншыя правінцыі Інданезіі.

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 7: Застаўка — Кантата. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7), ISBN 985-11-0035-8.
  2. Beatty A. Society and exchange in Nias. — Oxford: Clarendon Press, New York: Oxford University Press, 1992

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Астравы Індыйскага акіяна
Катэгорыя·Картка на Геакары: Выправіць: Каардынаты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі астравоў з няправільнымі параметрамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым фарматам каардынат
Катэгорыя·Прыродныя геаграфічныя аб’екты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым параметрам Карта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Астравы паводле алфавіта
Катэгорыя·Астравы Інданезіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара