wd wp Пошук:

Насовічы

Насо́вічы[2] (трансліт.: Nasovičy, руск.: Носовичи) — аграгарадок (з 2010 года)[3] у Беларусі, у Добрушскім раёне Гомельскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Насовіцкага сельсавета.

Геаграфія

Аграгарадок знаходзіцца за 21 км у напрамку на поўдзень ад горада Добруш, за 30 км ад Гомеля, за 6 км ад чыгуначнай станцыі Зябраўка, каля ракі Вуць[4]. Прыпыначны пункт Гомельскага аддзялення Беларускай чыгункі на лініі Куток — Гомель.

Гісторыя

Згадваецца ў канцы XVI ст. як вёска ў Рэчыцкім павеце Вялікага Княства Літоўскага. З 1772 года ў Расійскай імперыі. З 1886 года мястэчка, цэнтр воласці ў Гомельскім павеце. Дзейнічалі 2 школы, бальніца, вінакурны завод, крама, царква. З 8 снежня 1926 г. да 4 жніўня 1927 г. вёска Насовічы была адміністрацыйным цэнтрам Насовіцкага раёна. З 1927 года Насовічы — цэнтр сельсавета ў Гомельскім, з 1931 года ў Церахоўскім раёне. У час Вялікай Айчыннай вайны захопнікі загубілі 56 жыхароў вёскі, 155 чалавек вывезлі ў Германію, у верасні 1943 г. вёску спалілі[4]. З 1954 года Насовічы ў Добрушскім раёне, цэнтр сельсавета.

Насельніцтва

Памятныя і гістарычныя мясціны

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. http://pop-stat.mashke.org/belarus-census/homielskaja.htm
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  3. Решение Добрушского районного Совета депутатов от 23 февраля 2010 года № 191 «О преобразовании некоторых сельских населённых пунктов Добрушского района в агрогородки» (нявызн.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь. Архівавана з першакрыніцы 18 чэрвеня 2018. Праверана 14 кастрычніка 2019. (руск.)
  4. 1 2 3 4 5 6 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11: Мугір — Паліклініка.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Населеныя пункты Добрушскага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Насовічы
Катэгорыя·Аграгарадкі Гомельскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Мястэчкі Менскага ваяводства
Катэгорыя·Насовіцкі сельсавет
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара