wd wp Пошук:

Надбароднік бязлісты

Надбароднік бязлісты[3] (Epipogium aphyllum) — від шматгадовых раслін сямейства архідныя (Orchidaceae). Тыпавы від роду надбароднік (Epipogium)

Батанічнае апісанне

Батанічная ілюстрацыя з кнігі К. А. М. Ліндмана «Bilder ur Nordens Flora», 1917—1926

Шматгадовая травяністая сапрафітная расліна вышынёй 5—20 см. Карэнішча каралападобнай формы.

сцеблы светла-жоўтага колеру з чырвонымі палоскамі, крохкія. Лісце рэдукаванае да плёнкавых жаўтлявых лусках.

Суквецце — гронка. Кветкі жоўтыя, паніклыя, з ружовымі альбо пурпурнымі плямамі і светла-фіялетавай плямай. Звычайна размнажаецца вегетатыўна з дапамогай карэнішчаў, аплодненыя кветкі і насенныя каробачкі сустракаюцца вельмі рэдка.

Распаўсюджанне і асяроддзе пражывання

Распаўсюджаны ў Еўропе, Малой Азіі. У Расіі шырока сустракаецца па ўсёй лясной зоне, у Сібіры толькі ў поясе паўднёвай тайгі і лесастэпавай зоне.

Расце ў вільготных хвойных і змешаных лясах. Звычайна жыве ў тоўшчы моху, выносячы вонкі толькі сцябло з кветкамі.

Доўгі час лічыўся зніклым відам для Беларусі, паколькі батанікі не знаходзілі яго на прасторах краіны з 1920-х гадоў. Аднак у 2009 годзе на тэрыторыі Браслаўскага раёна быў ізноў знойдзены адзінкавы асобнік[4].

Экалогія

Кветка

Міка-гетэратрофная расліна: пажыўныя рэчывы атрымоўвае з грыбоў, на якіх паразітуе. Расце ў букавых, дубовых і хваёвых лясах на ўрадлівых глебах.

Ахоўны статус

Расліна абаронена ў многіх месцах, яна з’яўляецца выключна рэдкай і не павінна быць выдалена з асяроддзя пражывання або парушаная[5].

У Беларусі і Расіі від з нявызначаным статусам. Занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі, Чырвоную кнігу Расіі і шэрагу суб’ектаў Расійскай Федэрацыі. Вымірае ў сувязі з асушваннем балот і высечкай лесу.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 48. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. 10 самых примечательных дикорастущих растений Беларуси Архівавана 29 сакавіка 2012. (руск.)
  5. Ectomycorrhizal Inocybe species associate with the mycoheterotrophic orchid Epipogium aphyllum but not its asexual propagules (англ.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Эпідэндравыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Чырвоная кніга Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак