wd wp Пошук:

Набіста

Набі́ста, Дзедзінка — возера ў Беларусі, у Мёрскім раёне Віцебскай вобласці. Знаходзіцца за 13 км у напрамку на захад ад Мёраў, каля вёсак Маляўкі і Пераброддзе. Належыць да групы Абстэрнаўскіх азёр.

Возера знаходзіцца ў басейне ракі Вята. Плошча Набісты складае 3,75 км². Найбольшая глыбіня 2,8 м. Даўжыня возера 4,8 км, найбольшая шырыня — 1,11 км. Даўжыня берагавой лініі 12,6 км. Аб’ём вады ў возеры складае 4,37 млн м³, плошча вадазбору 152 км².

Катлавіна возера лагчыннага тыпу, выцягнутая ў напрамку з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Схілы катлавіны маюць вышыню 2—5 м, парослыя хмызняком. На поўдні і паўднёвым захадзе схілы разараныя. Берагі возера нізкія, забалочаныя, месцамі — сплавінныя. Дно вадаёма ў прыбярэжнай частцы пясчанае, месцамі — глеістае, на большых глыбінях — сапрапелістае. Возера цалкам зарастае падводнай расліннасцю.

Набіста злучанае пратокамі з азёрамі Абстэрна і Падзявы. У паўночнай частцы з возера выцякае рака Хараброўка (Вята)[2].

У возеры водзяцца шчупак звычайны, лешч, вугор рачны, гусцяра, плотка, язь, акунь, мянтуз і іншыя рыбы. Сустракаюцца судак (у веснавы перыяд)[2].

Зноскі

  1. Ліст карты N-35-19. Выданне 1984 г. Стан мясцовасці на 1982 г.(руск.)
  2. 1 2 3 Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 9, 17, 49. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5.(руск.)
  3. 1 2 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11: Мугір — Паліклініка. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11), ISBN 985-11-0035-8.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Абстэрнаўская група азёр
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Азёры Мёрскага раёна
Катэгорыя·Басейн Заходняй Дзвіны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных