wd wp Пошук:

Міхаіл Фёдаравіч Казлоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Казлоў. У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Міхаіл Казлоў.

Міхаі́л Фё́даравіч Казло́ў (нар. 1 студзеня 1946, в. Гаўлі, Буда-Кашалёўскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі военачальнік. Начальнік Глаўнага штаба Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусьпершы намеснік Міністра абароны Рэспублікі Беларусь у 19972001 гадах, генерал-лейтэнант (1993).

Біяграфія

З сялянскай сям’і, малодшы з чатырох сыноў. Пасля заканчэння школы два гады працаваў трактарыстам, у камсамоле. З 1965 года ў арміі. Скончыў Благавешчанскае вышэйшае танкавае каманднае вучылішча ў 1970 годзе, Ваенную акадэмію бранятанкавых войскаў у 1977 годзе.

Служыў у Туркестанскай і Паўночна-Каўказскай ваенных акругах, праходзіў службу ў Афганістане (19791981), у складзе савецкіх войск у Германскай Дэмакратычнай Рэспубліцы (19881992).

З 1993 года камандаваў 7-й танкавай арміяй. З 1997 па 2001 год, да выхаду ў адстаўку, быў начальнікам Галоўнага штаба Узброеных Сіл, адначасова — першы намеснік Міністра абароны Рэспублікі Беларусь.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Начальнікі Генеральнага штаба Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Ваенныя Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За адвагу»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Буда-Кашалёўскім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1946 годзе
Катэгорыя·Генерал-лейтэнанты (Беларусь)
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» II ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Буда-Кашалёва
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» III ступені
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 студзеня