wd wp Пошук:

Міхаіл Аляксандравіч Чалісаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Чалісаў. Міхаіл Аляксандравіч Ча́лісаў[2](руск.: Михаил Александрович Чалисов; 2 (14) сакавіка 1898, Таганрог — 26 ліпеня 1973, Мінск) — урач, вучоны ў галіне псіхіятрыі, доктар медыцынскіх навук (1941), прафесар (1945).

Біяграфія

Нарадзіўся ў Таганрогу. У 1916—1917 гадах вучыўся ў Петраградскім псіханеўралагічным інстытуце, у 1917—1919 гадах у Данецкім універсітэце[3]. У 1919 годзе быў мабілізаваны і да 1920 года служыў радавым у белай арміі ў Новачаркаску, у 1920 годзе — лекарскі памочнік у Чырвонай Арміі[3]. У 1920—1921 гадах вучыўся на медыцынскім факультэце Данецкага ўніверсітэта, 1921—1922 гадах працаваў урачом у амбулаторыі, загадчыкам халернага барака ў Цюмені, памочнікам галоўнага ўрача павятовай бальніцы ў горадзе Ішым[3]. У 1923 годзе скончыў медыцынскі факультэт Данецкага ўніверсітэта, працаваў ардынатарам клінікі нервовых і душэўных хвароб (у 1926—1930 гг. асістэнтам) і адначасова асістэнтам кабінета па вывучэнню злачынца і злачыннасці. У 1930—1932 гг. займаў пасаду загадчыка эксперыментальна-лабараторным аддзяленнем Інстытута псіхіятрыі ў Харкаве, у 1932—1933 — старэйшага асістэнта клінікі неўрозаў, загадчыка біяхімічным аддзелам Усеўкраінскай псіханеўралагічнай лабараторыі. У 1933—1941 гадах на пасадзе загадчыка кафедрай Сталінскага медыцынскага інстытута. Абараніў доктарскую дысертацыю ў 1941 годзе. У 1941—1944 гадах у Свярдлоўскай вобласці — загадчык фізіятэрапеўтычным кабінетам, начальнік медыцынскай часткі, начальнік эвакашпіталя. У 1944—1946 гадах на пасадзе загадчыка кафедрай у Сталінскім медыцынскім інстытуце, у 1946—1949 — прафесар кафедры псіхіятрыі ў 2-м Маскоўскім медыцынскім інстытуце, у 1949—1951 гадах — кансультант санаторыя УЦСПС.

У 1951—1973 гадах М. А. Чалісаў на пасадзе загадчыка кафедрай псіхіятрыі Мінскага медыцынскага інстытута і адначасова ў 1952—1968 гадах — галоўны псіхіятр Міністэрства аховы здароўя БССР.

Памёр 26 ліпеня 1973 года, пахаваны на Паўночных могілках у Мінску[3].

Навуковая і грамадская дзейнасць

М. А. Чалісаву належаць навуковыя працы па клінічнай псіхіятрыі. Таксама займаўся пытаннямі біяхіміі чалавека, лячэння шызафрэніі (прапанаваў метад яе інсулінавай тэрапіі), праблемы алкагалізму[3]. Правёў першыя ў СССР вопыты па стварэнню эксперыментальных мадэляў кататанічнага сіндрому[3].

Займаў пасаду старшыні Беларускага навуковага таварыства неўрапатолагаў і псіхіятраў. Уваходзіў у склад Вучонага савета Міністэрства аховы здароўя БССР, рэдакцыйнай калегіі часопіса «Невропатология и психиатрия» і быў сарэдактарам раздзела «Псіхіятрыя» Вялікай медыцынскай энцыклапедыі[3].

Аўтар больш за 80 навуковых прац, у тым ліку 2 манаграфій[3]. Пад яго кіраўніцтвам абаронены 2 доктарскія і 8 кандыдацкіх дысертацый. Удзельнічаў у падрыхтоўцы і правядзенні рэспубліканскіх з’ездаў і канферэнцый псіхіятраў, удзельнічаў у міжнародных з’ездах і канферэнцыях.

Узнагароды

Узнагароджаны медалямі, Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР[3].

Зноскі

  1. 1 2 http://unicat.nlb.by/opac/pls/dict.prn_ref?tu=r&tq=v0&name_view=va_aall&a001=BY-SEK-191494&strq=l_siz=20
  2. Беларусь, 1995
  3. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 Чалисов Михаил Александрович (02(14).03.1898-26.07.1973) (руск.)  // Сайт БДМУ

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі 26 ліпеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Таганрогу
Катэгорыя·Памерлі ў 1973 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя на Паўночных могілках
Катэгорыя·Выкладчыкі Данецкага нацыянальнага медыцынскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі
Катэгорыя·Псіхіятры СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1898 годзе
Катэгорыя·Дактары медыцынскіх навук
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выкладчыкі БДМУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі Растоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных