wd wp Пошук:

Шызафрэнія

Шызафрэнія (стар.-грэч.: σχίζω — «раскалываю» + стар.-грэч.: φρήν — «розум, развага», праз ням.: Schizophrenie) — хранічная псіхічная хвароба, якая характарызуецца бесперапынным або прыступападобным цячэннем з парушэннем мыслення, эмоцый і ўспрымання навакольнага свету. Часцей узнікае ва ўзросце да 25 гадоў. Тэрмін шызафрэнія ўпершыню прапанаваў швейцарскі псіхіятр Эйген Блейлер (1911).

Вылучаюць 4 асноўныя формы шызафрэніі: параноідная (трызненне, слыхавыя галюцынацыі і інш.), кататанічная (адсутнасць мовы, беспрычыннасць дзеяння, ступар і інш.), гебефрэнічная (пачатак захворвання) і простая (нарастальная страта эмацыянальнасці, жыццёвай актыўнасці і інш.)

Адрозніваюць раннюю стадыю шызафрэніі (дэбют), якая змяняецца актыўнай фразай з характэрнымі сімптомамі (галюцынацыі, трызненне і інш.) і стадыю рэмісіі, у час выяўляюццца змены асобы, аўтызм[ru], зніжэнне псіхічнай актыўнасці і інш.

Лячэнне псіхафармакатэрапеўтычнае, з выкарыстаннем моцных псіхатропных сродкаў.

Карта распраўсюджвання
     no data       185      185–197      197–207      207–218      218–229      229–240      240–251      251–262      262–273      273–284      284–295       295

Эпідэміялогія

Хвароба ахоплівае маладых асоб мужскога полу, як правіла 20-28 год і жанчын 26-32 год. У дзяцей прыкметы хваробы праяўляюцца вельмі рэдка. Справа на карце бачна распраўсюджванне хваробы па свеце.

Вядомыя асобы, якія хварэлі на шызафрэнію

Літаратура

Спасылкі

  1. 1 2 3 Disease Ontology — 2016. Праверана 15 мая 2019.
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Шызафрэнія
Катэгорыя·Захворванні паводле алфавіта