wd wp Пошук:

Міхаіл Ільіч Калдубаў

Міхаіл Ільіч Калдубаў (18981967) — савецкі ваенны дзеяч, гвардыі генерал-маёр, Герой Савецкага Саюза. У Вялікую Айчынную вайну — камандзір 128-й гвардзейскай стралковай дывізіі.

Біяграфія

Міхаіл Ільіч Калдубаў нарадзіўся 8 лістапада 1898 года ў вёсцы Айраны, цяпер Вілейскага раёна Мінскай вобласці ў сям’і селяніна. Рускі. Скончыў Віленскае вышэйшае гарадское вучылішча. Працаваў электраманцёрам у Пензе. З 1916 года служыў у царскай арміі унтэр-афіцэрам.

У сакавіку 1918 года быў прызваны ў шэрагі РККА. Удзельнічаў у Грамадзянскай вайне камандзірам ўзвода, памочнікам начальніка і начальнікам сувязі палка і дывізіі.

У 1922 і 1925 гадах праходзіў падрыхтоўку на курсах удасканалення каманднага складу. У 1922-1931 гадах праходзіў службу ў Беларускай, Паўночна-Каўказскай ваенных акругах на пасадах памочніка начальніка штаба палка, камандзіра-камісара батальёна, начальніка сувязі стралковай дывізіі. У 1935 г. скончыў Курсы ўдасканалення каманднага складу. З ліпеня па снежань 1939 г. знаходзіўся пад следствам у органах НКУС. Быў апраўданы і адноўлены ў РККА, прызначаны старшым выкладчыкам сувязі Грозненскага пяхотнага вучылішча.

На франтах Вялікай Айчыннай вайны з лютага 1942 года на Паўднёвым, Паўночна-Каўказскім(руск.) бел., Закаўказскім, 4-м Украінскім(руск.) бел. франтах і ў складзе Асобнай Прыморскай Арміі.

Са студзеня па жнівень 1943 года - начальнік штаба 389-й стралковай дывізіі(руск.) бел. (37-я Армія)[1].

Са жніўня па верасень 1943 года - начальнік штаба 11-га стралковага корпуса(руск.) бел.[2].

З 25 верасня 1943 - па 11 мая 1945 - камандзір 83-й Туркестанскай горна-стралковай дывізіі (ператворанай 09.10.1943 г. у 128-ю гвардзейскую стралковую дывізію)[3].

Камандзір 128-й гвардзейскай стралковай дывізіі (60 я армія, 4-ы Украінскі фронт) гвардыі генерал-маёр Калдубаў вызначыўся ў Мараўска-Астраўскай наступальнай аперацыі(руск.) бел.. Яго дывізія, вядучы актыўныя баявыя дзеянні на оламаўцкім кірунку (з 10.3.1945 па 5.5.1945), адыграла вырашальную ролю ў вызваленні буйных прамысловых цэнтраў Чэхаславакіі. Званне Героя Савецкага Саюза Міхаілу Ільічу Калдубаву прысвоена 29.6.1945 года.

Пасля вайны гвардыі генерал-маёр Калдубаў скончыў курсы камандзіраў злучэнняў пры ваеннай акадэміі імя М. В. Фрунзе. У 1956 годзе па стану здароўя звольнены ў адстаўку. Вёў ваенна-патрыятычную працу.

Памёр у 1967 годзе. Пахаваны на арэнбургскіх могілках, на магіле ўсталяваны бюст[4].

Узнагароды

Зноскі

  1. ЦАМО РФ: фонд 33; опись 682526; единица хранения 214.
  2. ЦАМО РФ: фонд 33; опись 682525; единица хранения 70.
  3. Справочник Соединений и частей РККА(нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 26 красавіка 2012. Праверана 4 лютага 2017.
  4. История Оренбуржья — Колдубов Михаил Ильич (1898-1967)(нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 26 красавіка 2012. Праверана 4 лютага 2017.

Літаратура

Спасылкі

Міхаіл Ільіч Калдубаў на сайце «Героі краіны»

Тэмы гэтай старонкі (36):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Пахаваныя ў Расіі
Катэгорыя·Камандзіры дывізій у Вялікай Айчыннай вайне
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 лістапада
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За вызваленне Прагі»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1898 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 10 студзеня
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За абарону Каўказа»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1967 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Суворава II ступені
Катэгорыя·Памерлі ў Арэнбургу
Катэгорыя·Генерал-маёры СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі
Катэгорыя·Удзельнікі Першай сусветнай вайны
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Рэабілітаваныя ў СССР
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вілейскім раёне
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Дваццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Кутузава II ступені
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «40 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі»
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя военачальнікі
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «30 гадоў Савецкай Арміі і Флоту»
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга