У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бельскі. Міхась (Міхаіл Лявонцьевіч) Бельскі (21 верасня 1921, Сянно — 29 красавіка 1988) — беларускі мастак, графік.[1]
Навучаўся ў Днепрапятроўскае мастацкае вучылішча, якую закончыў у 1941 годзе. З 1946 па 1952 год навучаўся ў Кіеўскім мастацкім інстытуце ў І. Пляшчынскага і А. Шаўкуненкі. Удзельнічаў у мастацкіх выставах у Кіеве з 1947 года.[2] Вучань Васіля Касіяна, Таццяны Яблонскай, Георгія Меліхава. Выкладаў у Мінскім мастацкім вучылішчы (1952—1956). Больш за трыццаць гадоў выкладаў у Беларускім політэхнічным інстытуце (1956—1987). Член Саюзу мастакоў БССР з 1954 года.[3]
Працаваў у галіне станковай і кніжнай графікі ў тэхніцы акварэлі, афорту, літаграфіі і ксілаграфіі[3]. Сярод работ: серыі «Зямля сялянам» (1957), «Стары і новы Мінск» (1959), «Мая Беларусь» (1964), «Мой родны кут» (1978—1980). Выканаў ілюстрацыі да кніг «Калі зліваюцца рэкі» П. Броўкі, «Паэмы» і «Вершы, паэмы» Я. Купалы, «Украінскія народныя казкі» (усе 1957—1959), «Хто робіць пагоду» М. Лужаніна (1960), «На берагах Нявы» І. Гурскага (1968, 1977), «Шэметы» М. Лобана (1981) і інш.