wd wp Пошук:

Міхась Бельскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бельскі. Міхась (Міхаіл Лявонцьевіч) Бельскі (21 верасня 1921, Сянно29 красавіка 1988) — беларускі мастак, графік.[1]

Біяграфія

Навучаўся ў Днепрапятроўскае мастацкае вучылішча, якую закончыў у 1941 годзе. З 1946 па 1952 год навучаўся ў Кіеўскім мастацкім інстытуце ў І. Пляшчынскага і А. Шаўкуненкі. Удзельнічаў у мастацкіх выставах у Кіеве з 1947 года.[2] Вучань Васіля Касіяна, Таццяны Яблонскай, Георгія Меліхава. Выкладаў у Мінскім мастацкім вучылішчы (1952—1956). Больш за трыццаць гадоў выкладаў у Беларускім політэхнічным інстытуце (1956—1987). Член Саюзу мастакоў БССР з 1954 года.[3]

Творчасць

Працаваў у галіне станковай і кніжнай графікі ў тэхніцы акварэлі, афорту, літаграфіі і ксілаграфіі[3]. Сярод работ: серыі «Зямля сялянам» (1957), «Стары і новы Мінск» (1959), «Мая Беларусь» (1964), «Мой родны кут» (1978—1980). Выканаў ілюстрацыі да кніг «Калі зліваюцца рэкі» П. Броўкі, «Паэмы» і «Вершы, паэмы» Я. Купалы, «Украінскія народныя казкі» (усе 1957—1959), «Хто робіць пагоду» М. Лужаніна (1960), «На берагах Нявы» І. Гурскага (1968, 1977), «Шэметы» М. Лобана (1981) і інш.

Выбраныя працы

Купаліяна

Ілюстрацыі да вершаў Янкі Купалы

Ілюстрацыі да паэм Янкі Купалы

Іншыя працы

Зноскі

  1. Бельский Михаил Леонтьевич (1921–1988)(нявызн.). Галерэя «Альбіён» (10 мая 2013).
  2. 1 2 Бельский Михаил Леонтьевич (1921–1988)(нявызн.) (недаступная спасылка). Галерея Леонида Шишкина (10 мая 2013). Архівавана з першакрыніцы 17 сакавіка 2011. Праверана 6 кастрычніка 2013.
  3. 1 2 Выстава «Класіка графікі»(нявызн.). вебсайт Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь (2011). Праверана 10 мая 2013.(недаступная спасылка)
  4. 1 2 3 М. Шавыркін Бельскі, Міхаіл // Янка Купала : Энцыклапедычны даведнік. — Мінск: БелСЭ, 1986. — С. 87.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (23):
Выпускнікі Нацыянальнай акадэміі выяўленчага мастацтва і архітэктуры
Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Графікі Беларусі
Асобы
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Нарадзіліся ў 1921 годзе
Артыкулы з дубліраванымі параметрамі шаблонаў
Памерлі ў Мінску
Мастакі паводле алфавіта
Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Нарадзіліся 21 верасня
Памерлі 29 красавіка
Памерлі ў 1988 годзе
Выкладчыкі БНТУ
Мастакі Беларусі
Графікі XX стагоддзя
Члены Саюза мастакоў Беларусі
Нарадзіліся ў Сянне
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Вікіпедыя:Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Выкладчыкі Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава