wd wp Пошук:

Міхайла Грамыка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Грамыка. Міхайла (Міхаіл Аляксандравіч) Грамы́ка (31 кастрычніка (12 лістапада) 1885, в. Чорнае Рэчыцкі павет, Мінская губерня, цяпер Рэчыцкі раён, Гомельская вобласць — 30 чэрвеня 1969, Хімкі, Маскоўская вобласць) — беларускі пісьменнік, вучоны-геолаг, педагог.

Біяграфічныя звесткі

У час вучобы ў Магілеўскай гімназіі ўдзельнічаў у рабоце нелегальнага гуртка, які знаходзіўся пад уплывам магілеўскай арганізацыі РСДРП. У 1905 паступіў у Маскоўскі ўніверсітэт на медыцынскі факультэт, затым перавёўся на фізіка-матэматычны па спецыяльнасці геалогія. Удзельнічаў у маскоўскім снежаньскім паўстанні (1905). У 1906—1907 уваходзіў у сялянскую арганізацыю пры Магілеўскім акруговым камітэце РСДРП. Пасля заканчэння ўніверсітэта (1911) настаўнічаў у Адэсе ў прыватным камерцыйным вучылішчы, у жаночых гімназіях. З 1917 удзельнічаў у рабоце культурна-асветніцкай арганізацыі беларускіх бежанцаў «Беларускі гай», у 1920 быў загадчыкам школы-інтэрната для беларусаў-бежанцаў. У 1921—1930 гадах працаваў у Інбелкульце, выкладаў геалогію ў Белпедтэхнікуме, быў дацэнтам кафедры геалогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Арыштаваны ДПУ БССР 13.7.1930 па справе «Саюза вызвалення Беларусі»; паводле пастановы Калегіі ДПУ БССР ад 10.4.1931 высланы ў Іванава-Вазнясенск на 5 гадоў. Пасля сканчэння тэрміна высылкі ў 1936 выехаў з сям’ёй у Мурманскую вобласць (Кіраўск, затым у 1941—1945 — Чусаў Гарадок). У 1945—1948 жыў у Іжэўску, працаваў у Запалярным горным тэхнікуме. Потым жыў у Пермскай вобласці і Удмурціі. Рэабілітаваны 15.11.1957. Апошнія гады жыў у Хімках.

Навукова-даследчыцкая дзейнасць

Распрацоўваў беларускую навуковую тэрміналогію у галіне геаграфіі, геалогіі, грунтоў і хімііМ. Азбукіным). Апублікаваў на беларускай мове падручнікі «Пачатковая геаграфія» (1923, 4 выданні), «Уводзіны ў навуку аб неарганічнай прыродзе» (ч. 1 — Крышталаграфія, ч. 2 — Мінералогія, 1926).

Адным з першых браў удзел у пошуках нафты на Палессі.

Літаратурная творчасць

Літаратурную дзейнасць пачаў у 1907 годзе (пісаў спачатку на рускай мове, з 1914 — на беларускай мове). У 1922 годзе апублікаваў у часопісе «Полымя» эксперыментальную паэму «Гвалт над формай», у 1927 выйшлі кнігі паэзіі «Плынь» (вершы і паэмы) і «Дзве паэмы». Аўтар п’ес «Змітрок з Высокай Буды» (1918) пра рэвалюцыйныя падзеі на Беларусі, «Скарынін сын з Полацка» (паст. 1926, рукапіс не знойдзены), гісторыка-рэвалюцыйнай п’есы «Каля тэрасы» (1929, паст. 1927, у новай рэдакцыі выйшла ў 1975), «Віно бушуе» (1929), героіка-рамантычнай драмы «Над Нёманам» (паст. 1927), дзе адлюстраваў рэвалюцыйныя выступленні працоўных Заходняй Беларусі, «Воўк» (1930).

Выступаў як крытык з артыкуламі пра творчасць М. Багдановіча, пра пастаноўку «Цара Максімільяна» і інш.

Перакладаў творы Л. Талстога, У. Сасюры.

Член СП БССР з 1965. П’есы М. Грамыкі ставіліся ў тэатрах. У 1967 годзе выдадзена «Выбранае», у 1987 — «Родная пушча» (п’есы, вершы, паэмы, успаміны, лісты).

Аўтар успамінаў пра Я. Купалу, Я. Коласа, А. Грыневіча, пра свой удзел у рэвалюцыйных падзеях («Нас натхняў подых рэвалюцыі», 1965, апубл. 1987), «Старонак сямейнай хронікі» (1962—69, не законч., апубл. 1987).

Псеўданімы і крыптанімы

Псеўданімы і крыптанімы: М. Абданк, Мих. Абданк, Михаил Абданк, М. Г., Міх. Г..

Выбраная бібліяграфія

Ушанаванне памяці

У 2017 годзе ў в. Чорнае (Рэчыцкі раён) адкрыта памятная дошка Міхайлу Грамыку[2].

Зноскі

  1. 1 2 3 (unspecified title) Праверана 5 красавіка 2022.
  2. Галковский С. Геолог и поэт, который нашел под Речицей нефть / Станислав Галковский // Советская Белоруссия. — 2017. — 10 ноября. — С. 10

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (36):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Драматургі Беларусі
Катэгорыя·Геолагі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Перакладчыкі Беларусі
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Беларускамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1885 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Памерлі ў 1969 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Выпускнікі МДУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Паэты Беларусі
Катэгорыя·Памерлі 30 чэрвеня
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Сябры літаратурнага аб’яднання Полымя
Катэгорыя·Перакладчыкі на беларускую мову
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 лістапада
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Рэчыцкім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Рэчыцкім павеце (Расійская імперыя)
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Перакладчыкі з рускай мовы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Педагогі Беларусі
Катэгорыя·Географы Беларусі
Катэгорыя·Памерлі ў Хімках
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута беларускай культуры
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Асуджаныя па справе «Саюза вызвалення Беларусі»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Магілёўскай гімназіі