wd wp Пошук:

Мілан Руфус

Мі́лан Ру́фус (славацк.: Milan Rúfus; 10 снежня 1928, Заважна Поруба — 11 студзеня 2009, Браціслава) — славацкі паэт, літаратуразнаўца, перакладчык і эсэіст. Ёсць адным з найвыбітнейшых творцаў славацкай літаратуры, аднавіцелем народнай грамадзянскай паэзіі.

Біяграфія

Мілан нарадзіўся ў сям’і муляра, навучаўся ў мясцовай школе, пасля ў гімназіі ў Ліптаўскім Мікулашы, якую скончыў у 1948. У 1948—1952 гадах вывучаў славацкую культуру[sk] і гісторыю на гуманітарным факультэце ўніверсітэта Коменскага ў Браціславе. Пасля сканчэння ВНУ застаўся ў ім выкладаць гісторыю славацкай і чэшскай літаратуры. У 1971—1972 навучальным годзе выкладаў славацкую мову і літаратуру ва ўніверсітэтце Instituto Universitario ў Неапалі. З 1990 года — на пенсіі, жыў у Браціславе.

Творчасць

Першыя вершы апублікаваў у часопісах «Prameň», «Nový rod», «Mladá tvorba» і «Borba». Дэбютны зборнік вершаў «Až dozrieme» адзначыў выразны зрух сучаснага разумення паэзіі. У яго творчасці вялікі ўплыў сімвалізму, прысутнічае выразны сацыяльны пасыл і натхненне творчасцю фатографа Марціна Марцінчака. Натхняўся Мілан Руфус і народнай славацкай творчасцю, і творамі шматлікіх славацкіх мастакоў. Акрамя твораў для дарослых, пісаў таксама і дзіцячыя кнігі.

Выступаў як паэт з аўтаномным поглядам на жыццёвыя і маральныя каштоўнасці кахання, на любоў, праўду, прыгажосць, пакуты і трагедыю чалавека і свету другой паловы XX стагоддзя.

Акрамя ўласных твораў, пераклаў таксама «Простанародныя славацкія аповесці» Добшынскага, творы з нарвежскай, іспанскай, рускай і чэшскай моў. Яго творы перакладзеныя на англійскую, балгарскую, венгерскую, італьянскую, нарвежскую, нямецкую, польскую, рускую, французскую, цыганскую, чэшскую і іншыя мовы.

Узнагароды і прэміі

Ушанаванне памяці

У гонар паэта названая малая планета (33158) Руфус, якую адкрылі Леаш Корнаш і Петар Колены з Астранамічнай і геафізічнай абсерваторыі факультэта матэматыкі, фізікі і інфарматыкі ўніверсітэта Коменскага ў Модры 26 лютага 1998[4][5].

У 1993 Славацкае тэлебачанне зняла дакументальны фільм «Профілі — Мілан Руфус» (рэжысёр Федар Бартка).

Бібліяграфія

Паэзія

Эсэ

Кнігі для дзяцей і моладзі

Пераклады

Зноскі

  1. Štátne vyznamenania udelené v rokoch 1993—1998(славацк.) . Kancelária prezidenta SR. Праверана 3 чэрвеня 2014.
  2. Kríž prezidenta Slovenskej republiky, I. stupeň(славацк.)  (недаступная спасылка). Kancelária prezidenta SR. Архівавана з першакрыніцы 8 жніўня 2011. Праверана 3 чэрвеня 2014.
  3. Pribinov kríž, I. trieda(славацк.) . Kancelária prezidenta SR. Праверана 3 чэрвеня 2014.
  4. 33158 Rúfus (1998 DU23)
  5. Asteroid (33158) Rúfus Архівавана 13 ліпеня 2014.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Заслужаныя артысты Чэхаславакіі
Катэгорыя·Паэты Славакіі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Томаша Гарыга Масарыка 3 класа
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Людавіта Штура 1 класа
Катэгорыя·Славацкамоўныя паэты
Катэгорыя·Памерлі 11 студзеня
Катэгорыя·Узнагароджаныя Крыжам Прыбіны 1 класа
Катэгорыя·Перакладчыкі Славакіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1928 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 2009 годзе
Катэгорыя·Славацкамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Браціславе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Жылінскім краі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пісьменнікі Славакіі
Катэгорыя·Выпускнікі Універсітэта Коменскага
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 снежня