wd wp Пошук:

Ліптаўскі Мікулаш

Ліптаўскі Мікулаш (да 1952 года — Liptovský Svätý Mikuláš (Ліптаўскі Святы Мікулаш) ням.: Liptau-Sankt-Nikolaus; венг.: Liptószentmiklós) — горад у паўночнай Славакіі, на рацэ Ваг. Мікулаш знаходзіцца ў гістарычным рэгіёне Ліптаў, каля Нізкіх Татраў.

Гісторыя

Ліптаўскі Мікулаш упершыню згадваецца ў 1286 годзе, з XIV ст. горад набывае вялікае эканамічнае значэнне, асабліва з 1677 года, калі яно становіцца цэнтрам Ліптаву. Да 1918 года горад прыналежыў Каралеўству Венгрыі. У XIX ст. Ліптоўскі Мікулаш лічыўся цэнтрам славацкага нацыянальнага руху.

У цяперашні час Ліптаўскі Мікулаш з’яўляецца важным прамысловым цэнтрам паўночнай Славакіі.

Насельніцтва

Паводле перапісу 2001 года, насельніцтва горада склала 33 тыс. чалавек. 94,07 % з іх — славакі, 2,3 % цыганы, 2,1 % чэхі і 0,28 % венгры. 34,48 % насельніцтва горада адносяць сябе да каталікоў, 32,26 % не прылічылі сябе ні да адной канфесіі і 26,85 % назвалі сябе лютэранамі.

Славутасці

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Гарады Славакіі
Катэгорыя·Ліптаўскі Мікулаш
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нявызначаная краіна (тэлефонны код)