wd wp Пошук:

Мікіта Міхайлавіч Пацко

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Пацко. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Мікіта Пацко (нар. 23 лютага 1995, Віцебск) — беларускі футбаліст, паўабаронца жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ».

Клубная кар’ера

Выхаванец віцебскай СДЮШАР-6, пазней далучыўся да мінскага «Дынама», з 2011 года пачаў выступаць за дубль, дзе неўзабаве замацаваўся ў складзе. Сезон 2015 правёў у арэндзе ў Першай лізе ў клубе «Бяроза-2010». Па заканчэнні сезона «Бяроза-2010» спыніла існаванне, і Пацко пакінуў «Дынама».

У ліпені 2016 года перайшоў у мінскае «Тарпеда»[2], дзе замацаваўся ў стартавым складзе. У сезоне 2017 з 11 галамі стаў адным з найлепшых бамбардзіраў каманды.

У студзені 2018 года падоўжыў кантракт з тарпедаўцамі[3]. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 28 красавіка 2018 года, выйшаўшы ў стартавым складзе ў матчы супраць салігорскага «Шахцёра» (0:1). У далейшым з’яўляўся на полі нерэгулярна, пераважна выхадзіў на замену. У студзені 2019 года пакінуў «Тарпеда»[4].

У лютым 2019 года папоўніў склад дэбютанта Другой лігі дзяржынскага «Арсенала»[5]. У якасці трывалага іграка стартавага складу дапамог камандзе выйсці ў Першую лігу. У студзені 2020 года перайшоў у шведскі клуб «АФК Эскільстуна»[6]. Паспеў згуляць за каманду ў Кубку Швецыі, а ў красавіку 2020 года з-за прыпынення чэмпіянату Швецыі вярнуўся ў «Арсенал». У студзені 2021 года падоўжыў кантракт з дзяржынскім клубам[7]. Па выніках сезона 2021 дапамог камандзе выйсці ў Вышэйшую лігу.

У ліпені 2022 года перайшоў у жодзінскі «Тарпеда-БелАЗ»[8].

Міжнародная кар’ера

У 2012 годзе прыцягваўся да малодшай моладзевай зборнай (да 20 гадоў), а ў 2013 годзе гуляў за юніёрскую зборную Беларусі да 19 гадоў.

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2011дубльДынамаБеларусь10
2012дубльДынамаБеларусь252
2013дубльДынамаБеларусь231
2014дубльДынамаБеларусь297
2015Д2Бяроза-2010Беларусь176
2016 (2)Д2ТарпедаБеларусь134
2017Д2ТарпедаБеларусь2811
2018Д1ТарпедаБеларусь130
2019Д3АрсеналБеларусь2616
2020Д2АрсеналБеларусь132
2021Д2АрсеналБеларусь335
2022 (1)Д1АрсеналБеларусь152

Зноскі

  1. Nikita Patsko // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. УЗМАЦНЕННЕ МІНСКАГА ТАРПЕДА
  3. Пацко продлил контракт с минским “Торпедо”
  4. Три игрока покинули минское “Торпедо”
  5. Дзержинский “Арсенал” представил эмблему и новичков (ФОТО)
  6. Два экс-игрока дзержинского “Арсенала” подписали контракты со шведским клубом (руск.)
  7. Пацко и Сенько продлили контракты с “Арсеналом”
  8. Пацко перешел из “Арсенала” в “Торпедо-БелАЗ”.
Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Ігракі ФК АФК Эскільстуна
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 лютага
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Віцебску
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1995 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ
Катэгорыя·Ігракі ФК Бяроза-2010
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Тарпеда Мінск
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Мінск
Катэгорыя·Ігракі ФК Арсенал Дзяржынск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта