У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Пацко. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Мікіта Пацко (нар. 23 лютага 1995, Віцебск) — беларускі футбаліст, паўабаронца жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ».
Выхаванец віцебскай СДЮШАР-6, пазней далучыўся да мінскага «Дынама», з 2011 года пачаў выступаць за дубль, дзе неўзабаве замацаваўся ў складзе. Сезон 2015 правёў у арэндзе ў Першай лізе ў клубе «Бяроза-2010». Па заканчэнні сезона «Бяроза-2010» спыніла існаванне, і Пацко пакінуў «Дынама».
У ліпені 2016 года перайшоў у мінскае «Тарпеда»[2], дзе замацаваўся ў стартавым складзе. У сезоне 2017 з 11 галамі стаў адным з найлепшых бамбардзіраў каманды.
У студзені 2018 года падоўжыў кантракт з тарпедаўцамі[3]. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 28 красавіка 2018 года, выйшаўшы ў стартавым складзе ў матчы супраць салігорскага «Шахцёра» (0:1). У далейшым з’яўляўся на полі нерэгулярна, пераважна выхадзіў на замену. У студзені 2019 года пакінуў «Тарпеда»[4].
У лютым 2019 года папоўніў склад дэбютанта Другой лігі дзяржынскага «Арсенала»[5]. У якасці трывалага іграка стартавага складу дапамог камандзе выйсці ў Першую лігу. У студзені 2020 года перайшоў у шведскі клуб «АФК Эскільстуна»[6]. Паспеў згуляць за каманду ў Кубку Швецыі, а ў красавіку 2020 года з-за прыпынення чэмпіянату Швецыі вярнуўся ў «Арсенал». У студзені 2021 года падоўжыў кантракт з дзяржынскім клубам[7]. Па выніках сезона 2021 дапамог камандзе выйсці ў Вышэйшую лігу.
У ліпені 2022 года перайшоў у жодзінскі «Тарпеда-БелАЗ»[8].
У 2012 годзе прыцягваўся да малодшай моладзевай зборнай (да 20 гадоў), а ў 2013 годзе гуляў за юніёрскую зборную Беларусі да 19 гадоў.
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2011 | дубль | Дынама | ![]() | 1 | 0 |
2012 | дубль | Дынама | ![]() | 25 | 2 |
2013 | дубль | Дынама | ![]() | 23 | 1 |
2014 | дубль | Дынама | ![]() | 29 | 7 |
2015 | Д2 | Бяроза-2010 | ![]() | 17 | 6 |
2016 (2) | Д2 | Тарпеда | ![]() | 13 | 4 |
2017 | Д2 | Тарпеда | ![]() | 28 | 11 |
2018 | Д1 | Тарпеда | ![]() | 13 | 0 |
2019 | Д3 | Арсенал | ![]() | 26 | 16 |
2020 | Д2 | Арсенал | ![]() | 13 | 2 |
2021 | Д2 | Арсенал | ![]() | 33 | 5 |
2022 (1) | Д1 | Арсенал | ![]() | 15 | 2 |