wd wp Пошук:

Мікалай Фёдаравіч Турцэвіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Турцэвіч.

Мікала́й Фё́даравіч Турцэ́віч (1914, в. Каўбасічы Рэчыцкі павет, Мінская губерня  — 14 студзеня 1940) — лейтэнант, камандзір узвода, Герой Савецкага Саюза (1940).

Біяграфія

Нарадзіўся ў вёсцы Каўбасічы Рэчыцкага павета Мінскай губерні[1] у сялянскай сям’і. Беларус[2]. Скончыў сярэднюю школу. Працаваў у калгасе.

У Чырвонай Арміі з 1936 года. З 1937 года — курсант Вяземскага ваеннага пяхотнага вучылішча, якое скончыў у 1939 годзе. Удзельнік савецка-фінляндскай вайны 1939—1940 гадоў.

Камандзір узвода матарызаванай роты 175-га асобнага разведвальнага батальёну (150-ая стралковая дывізія, 13-ая армія, Паўночна-Заходні фронт), кандыдат у члены УКП(б) лейтэнант Мікалай Турцэвіч праславіўся 14 студзеня 1940 года ў раёне мыса Патаніемі.

Атрымаўшы задачу разведаць сістэму агню на мысе, Мікалай Турцэвіч са сваім узводам падышоў да драцяной загароды, прарабіў у ёй праходы і атакаваў ворага, у выніку чаго была ўскрыта варожая сістэма агню. Але камандзір узвода загінуў у гэтым баі 14 студзеня 1940 года. Пахаваны каля пасёлка Сапёрнае(руск.) бел. у Прыазерскім раёне Ленінградскай вобласці, паблізу ад месца гібелі.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 7 красавіка 1940 года «за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з фінскай белагвардзейшчынай і паказаныя пры гэтым адвагу і геройства» лейтэнанту Турцэвічу Мікалаю Фёдаравічу пасмяротна нададзена званне Герой Савецкага Саюза.

Узнагароды

Памяць

Родная вёска Каўбасічы перайменавана ў яго гонар на Турцэвічы.

Зноскі

  1. Цяпер — Турцэвічы, Калінкавіцкага раёна, Гомельская вобласць, Беларусь
  2. Узнагародны ліст Мікалая Фёдаравіча Турцэвіча(недаступная спасылка)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (26):
Катэгорыя·Памерлі ў Ленінградскай вобласці
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Памерлі 14 лютага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Рэчыцкім павеце (Расійская імперыя)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Памерлі ў Выбаргскай губерні
Катэгорыя·Загінулі ў баях савецка-фінляндскай вайны
Катэгорыя·Памерлі ў 1940 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя ў Ленінградскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Афіцэры СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1914 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Калінкавіцкім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак