wd wp Пошук:

Прыазерскі раён

Прыазерскі муніцыпальны раён (руск.: Приозе́рский муниципальный район) — муніцыпальнае ўтварэнне ў складзе Ленінградскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Прыазерск.

Геаграфія

Плошча — 3597,5 км². Размешчаны ў паўночнай частцы Карэльскага перашыйка, на заходнім беразе Ладажскага возера. Мяжуе на поўначы — з Рэспублікай Карэліяй (Лахдэнпохскі раён); на поўдні — з Усевалажскім муніцыпальным раёнам; на захадзе — з Выбаргскім муніцыпальным раёнам. З паўночнага ўсходу тэрыторыя раёна абмываецца водамі Ладажскага возера.

Адлегласць ад адміністрацыйнага цэнтра раёна да Санкт-Пецярбурга — 145 км.

Зноскі

  1. 1 2 АКТМУ. 185/2016. Паўночна-Заходняя ФА Праверана 29 кастрычніка 2016.
  2. АКТМУ. 185/2016. Паўночна-Заходняя ФА Праверана 27 кастрычніка 2016.
  3. http://petrostat.gks.ru/storage/mediabank/ЛО%20числ%20%20на%2001.01.2019%20.pdf
Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Раёны Ленінградскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных