wd wp Пошук:

Мікалай Мікалаевіч Януш

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Мікалай Януш (нар. 9 верасня 1984, Мікашэвічы) — беларускі футбаліст, нападнік. Двойчы станавіўся найлепшым бамбардзірам чэмпіянату Беларусі (2014, 2015).

Клубная кар’ера

Выхаванец мікашэвіцкага футбола, доўгі час гуляў за «Граніт», пасля вылету мікашэвіцкага клуба з Вышэйшай лігі перайшоў у брэсцкае «Дынама». У першым туры чэмпіянату 2011 атрымаў траўму, з-за якой прапусціў амаль увесь сезон.

«Шахцёр»

У снежні 2011 года падпісаў кантракт з салігорскім «Шахцёрам». Спачатку выхадзіў на замену, але потым замацаваўся ў стартавым складзе на пазіцыі цэнтральнага нападніка. У чэрвені 2012 года атрымаў траўму, вярнуўся ў верасні і неўзабаве зноў стаў з’яўляцца ў стартавым складзе.

У сезоне 2013, пасля зыходу з каманды Дзмітрыя Камароўскага, яшчэ больш замацаваўся на пазіцыі адзінага форварда. У снежні 2013 года падоўжыў кантракт з гарнякамі[3]. Выдатна правёў сезон 2014, калі з 15 галамі стаў найлепшым бамбардзірам Вышэйшай лігі. Акрамя таго, 14 верасня 2014 года за 5 хвілін аформіў хет-трык у браму мінскага «Дынама», пасля чаго нават атрымаў выклік у нацыянальную зборную Беларусі[4], хоць на полі так і не з’явіўся.

У снежні 2014 года чарговы раз падоўжыў кантракт з салігорцамі[5]. У сезоне 2015 заставаўся асноўным нападнікам «Шахцёра». Чэмпіянат пачаў дублем у браму «Слуцка», пазней адзначыўся покерам у браму «Славіі» (10 жніўня) і хет-трыкам у браму «Нафтана» (31 кастрычніка). У выніку зноў стаў найлепшым бамбардзірам чэмпіянату з 15 галамі. У лістападзе 2015 года вырашыў застацца ў Салігорску і на наступны сезон[6].

У сезоне 2016 забіў 12 галоў у чэмпіянаце Беларусі, заняўшы трэцяе месца ў спісе бамбардзіраў пасля прадстаўнікоў барысаўскага БАТЭ Міхаіла Гардзейчука і Віталя Радзівонава. З ліпеня па верасень 2016 года амаль не гуляў з-за траўм. У снежні 2016 года падпісаў новае пагадненне з салігорцамі[7]. У першай палове сезона 2017, гуляючы ў якасці нападніка, нярэдка выхадзіў на замену, пазней стаў выкарыстоўвацца на пазіцыі атакуючага паўабаронцы і замацаваўся ў стартавым складзе. У кастрычніку 2017 года стала вядома, што Януш падоўжыў кантракт з салігорскім клубам[8].

«Нёман»

У пачатку 2018 года стала вядома, што галоўны трэнер «Шахцёра» Марак Зуб не разлічвае на Януша ў новым сезоне, і той не паляцеў з камандай на збор у Турцыю[9]. У лютым 2018 года на правах арэнды далучыўся да гродзенскага «Нёмана»[10]. У складзе гродзенцаў стаў іграком стартавага складу, выступаў у якасці атакуючага паўабаронцы. У снежні 2018 года вярнуўся ў Салігорск[11].

Вяртанне ў «Шахцёр»

Да сезона 2019 рыхтаваўся з «Шахцёрам» і ў выніку пачаў сезон у яго складзе. Спачатку разглядаўся як ігрок ратацыі і звычайна выхадзіў на замену, аднак неўзабаве дзякуючы добрай выніковасці стаў часам з’яўляцца і ў стартавым складзе. У выніку з 11 галамі стаў налепшым бамбардзірам «Шахцёра» ў чэмпіянаце. У снежні 2019 года па заканчэнні кантракта пакінуў салігорскі клуб[12].

«Іслач»

У студзені 2020 года падпісаў кантракт з «Іслаччу»[13]. Стаў асноўным іграком каманды, з 9 галамі стаў адным з найлепшым бамбардзіраў клуба ў сезоне.

У студзені 2021 года пакінуў «Іслач»[14] і неўзабаве абвясціў аб завяршэнні кар’еры[15].

Міжнародная кар’ера

У верасні 2014 года быў упершыню выкліканы ў нацыянальную зборную Беларусі[4], але тады так і не з’явіўся на полі. Дэбютаваў у зборнай 30 сакавіка 2015 года, выйшаўшы ў стартавым складзе ў таварыскім матчы супраць Габона[16].

Трэнерская кар’ера

У красавіку 2021 года стала вядома, што Мікалай Януш далучыўся да салігорскага «Партызана» з Другой лігі ў якасці гуляючага трэнера[17]. Пазней было вызначана, што ён не будзе выхадзіць на поле, а засяродзіцца на трэнерскай працы.

У ліпені 2022 года быў заяўлены за «Партызан» у якасці іграка, 23 ліпеня выйшаў на замену ў канцы матча супраць слуцкага «Спартака» (7:1).

Грамадскае жыццё

Мікалай Януш першым з беларускіх футбалістаў стаў выкарыстоўваць беларускую мову ў публічных выступах, а таксама сацыяльных сетках. У ліпені 2016 года разам з беларускім каментатарам Уладзімірам Навіцкім у жывым эфіры каментаваў гульню Лігі Еўропы «Шахцёр» (Салігорск) — «Рунавік» (Фарэры). Гэта першы выпадак, калі дзейны футбаліст працаваў на матчы па-беларуску[18].

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2002Д2ГранітБеларусь230
2003Д2ГранітБеларусь271
2004Д2ГранітБеларусь294
2005Д2ГранітБеларусь2910
2006Д2МікашэвічыБеларусь257
2007Д2Граніт-МікашэвічыБеларусь2512
2008Д1Граніт-МікашэвічыБеларусь197
2009Д1ГранітБеларусь265
2010Д1ДынамаБеларусь2810
2011Д1ДынамаБеларусь70
2012Д1ШахцёрБеларусь228
2013Д1ШахцёрБеларусь286
2014Д1ШахцёрБеларусь2815
2015Д1ШахцёрБеларусь2515
2016Д1ШахцёрБеларусь2412
2017Д1ШахцёрБеларусь265
2018Д1НёманБеларусь284
2019Д1ШахцёрБеларусь2611
2020Д1ІслачБеларусь209

Зноскі

  1. Nikolai Yanush // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Mikalay Yanush // FBref.com
  3. Николай Януш продлил соглашение с “Шахтером”
  4. 1 2 Родионов, Сиваков, Брессан, Жевнов и Януш вызваны в сборную Беларуси, Глеб – вне состава
  5. Николай Януш продлил контракт с “Шахтером”
  6. Николай Януш: “Моим приоритетом было остаться в “Шахтере”. В итоге мы нашли взаимопонимание с клубом”
  7. Николай Януш продлил контракт с “Шахтером”
  8. Януш, Матвейчик и еще пять игроков основного состава продлили контракты с «Шахтером»
  9. Николай Януш: «Зуб сказал, что по возрасту мы с Рыбаком уже не подходим команде, буду прорабатывать варианты аренды»
  10. “Неман” договорился с “Шахтером” об аренде Николая Януша
  11. Януш вернулся в “Шахтер” из аренды в “Немане”
  12. Януш, Бакай, Рыбак и Ковалев официально покинули “Шахтер”
  13. Януш подписал контракт с “Ислочью”
  14. Николай Януш ушел из “Ислочи”
  15. Николай Януш объявил о завершении карьеры
  16. Беларусь - Габон. Горбунов, Януш и Макась дебютируют в национальной сборной
  17. Николай Януш возобновит карьеру. Играть будет в Д3
  18. Уладзімір Навіцкі і футбаліст Мікалай Януш пракаментавалі гульню па-беларуску

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Брэст
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мікашэвічах
Катэгорыя·Ігракі ФК Шахцёр Салігорск
Катэгорыя·Ігракі ФК Партызан Салігорск
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Граніт Мікашэвічы
Катэгорыя·Ігракі ФК Іслач
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1984 годзе
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Нёман Гродна
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 верасня
Катэгорыя·Трэнеры ФК Партызан Салігорск
Катэгорыя·Ігракі зборнай Беларусі па футболе
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Майстры спорту Беларусі
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы